Савук-луток
Сямейства Качыныя
Лацінская назва: Mergus albellusПадвiды:немае.
Бiятоп:павольныярэкi, невялікіяазёры, сажалкі(хутчэйэўтрафічныя) сяродлясоў.
Гняздо:у дупле (часта чорнага дзятла), займае гнездавыя скрынкі. Высцiлка выключна з багатага, чыста белага пуху.
Яйкi:6-9 (5-11), амаль элiптычныя, белыя, блiскучыя. Памеры: 52,5 х 37,5 мм (42,0-58,0 х 34,0-40,5 мм).
Арэал:ад паўн. часткi Скандынаўскага п-ва на У праз Сібір у зоне тайгі. Усх. мяжа арэала невядомая. Ізаляваныя папуляцыі на Беларусі і ў Чэхіі.
Пералёты:канец IІ-канец ІV, IX-XIІ.
Месца зiмовак:паўд.-зах. Балтыка, узбярэжжы Скандынавii i Англii (Паўночнае м.), Бiскайскi залiў, паўд. Еўропа (Мiжземнае, Чорнае i Каспiйскае м.), паўд. i ўсх. Азiя.
Беларусь:вельмі рэдкі, лакальна вядомы на гнездаванні пералётны, транзітна мігрыруючы і адзінкава адзначаны на зімоўцы від.
Самец у шлюбным уборы белы з чорнымi плямамi, галава вялiкая, са «шлемам». Самка, маладыя i самец у няшлюбным ўборы шэра-бурыя з каштанаватай, вялiкай галавой i белымi шчокамi. Голас: больш маўклівая, чым iншыя савукі, птушка. У самцоў мяккi свiст, у самак – хрыплае i больш цвёрдае, гарлавое «карр» або «кок». Даўжыня цела 38-44 см, размах крылаў 55-69 см. Самка крыху меншая за самца.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: