Цецярук
Сямейства Цецеруковыя
Лацінская назва: Tetrao tetrixПадвiды: T.t.tetrix – большая частка Еўропы (ад Альп, Бельгii, Ардэн i Скандынавii да р. Калымы) і Азіі; T.t.britannicus – зах. і паўн. Вялікабрытанія; T.t.viridanus – паўд.-ўсх. Расія i паўд.-зах. Сiбiр (памiж р. Дон i Iртыш). Некаторыя аўтары вылучаюць T. t. juniperorum у зах. і цэнтр. Еўропе, у гэтым выпадку T. t. tetrix займае арэал толькі ў паўн. Еўропе і ў Азіі. Акрамя таго, iснуюць яшчэ 4 падвiды.
Бiятоп: вялiкiя па плошчы негустыя бары з добра развiтым слоем ягадных кусцікаў, а таксама з групамi густога падросту і падлеску паблiзу балот, лугоў, верасовых зараснікаў альбо вялiкiх высечак. Можа займаць і саснова-бярозавыя або бярозавыя дрэвастоі паблізу палёў. У Альпах даходзіць да вышыні прыбл. 2500 м в.у.м..
Гняздо: у ямцы пад кустом альбо бураломам. Зрэдку выкарыстоўвае старыя гнёзды іншых відаў птушак на вышыні да 6 м над зямлёй. Скупая высцiлка з сухой травы i невялiкай колькасці пер’я самкі; часам з iглiцай, мохам i дробнымi галiнкамi. D = 15-24 см, H = 4-12 см.
Яйкi: 6-11 (4-16, могуць быць ад 2 самак), крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, жоўта-гліністыя з шэрым адценнем; плямы ржава- або жоўта-карычневыя (глыбокiя – больш светлыя). Памеры: 50,0 х 36,0 мм (46,0-58,4 х 33,2-42,8 мм).
Арэал: у Еўропе разарваны. Англiя, Шатландыя, Альпы, лакальна ў цэнтр. i зах. Еўропе і ад Скандынавіі, цэнтр.-ўсх. і паўн. Еўропы праз Азiю да Уладзiвастока i р.Калымы.
Пералёты: аселы.
Месца зiмовак: у межах гнездавога арэала.
Беларусь: нешматлікі, шырока распаўсюджаны від.
Самец чорна-карычневы з металічным бляскам, хвост у выглядзе лiры, чырвонае брыво. Самка – цяцерка, меншая, страката-каштанаватая, хвост з невялiкай выразкай. Маладыя да асенняга ўбору падобныя да самкi. Палёт легкi, даволi хуткi, узлятае не вышэй за кроны дрэў. Голас: У самца пад час такавання рэзкае «чу-ффы-шш», пасля таго – доўгае, меладычнае, мадуляванае балбатанне. Звычайна такуюць разам некалькi самцоў (да некалькiх дзесяткаў), i гэтыя гукі чуваць з такавішча безупынна. Самец такуе перад свiтаннем i ранiцай, з распушчанымi па баках крыламi, веерападобна разгорнутым хвастом, гарызантальна выцягнутай шыяй. Пад час такавання добра вiдаць белыя плямы пад хвастом i на крылах. Самкi прылятаюць на такавішча з цiхiм кудахтаннем «гак-гак». Увосень i ўзiмку – «йок-йок». Даўжыня цела самца 53-68 см, самкi 40-51 см, размах крылаў самца 95 см, самкi 72 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: