Курапатка шэрая
Сямейства Бажанавыя
Лацінская назва: Perdix perdixПадвiды:у Еўропе: P. p. perdix – паўн., цэнтр. і паўн.-ўсх. Еўропа; P. p. sphagnetorum – лакальна ў Галандыi i паўн.-зах. Германii; P. p. hispaniensis – Пiрэнейскi п-аў; P. p. italica – Апенінскі п-аў; P. p. lucida – ад прыбалтыйскіх краін і Беларусі да Анежскага воз. і р.Волгі; P. p. robusta – ад Фінляндыі праз паўн. Расію да Алтая, р.Іртыш і Табольска; P. p. canescens – М. Азія, Каўказ праз паўн.-зах. Іран да Туркменii; P. p. arenicola – на У ад Волгі да Казахстана.
Бiятоп:палі (ахвотней з групамi кустоў на межах), лугi i ўзгоркi з высокай раслiннасцю, стэпы і лесастэпы, маладыя лясы (5-15 гадоў), дзюны, берагі рэк і азёр. На Каўказе пранікае далінамі ў горы да вышыні прыбл. 2700 м в.у.м.
Гняздо:у ямцы, высланай сухой травой і лісцем (спарадычна пер’ем самкi) у выглядзе правiльнага паўшар’я, схаванае сярод раслiн (у сельскагаспадарчых пасевах звычайна на межах, у канюшыне, люцэрне, радзей у збожжы). D = 14-25 см, d = 12-22 см, h = прыбл. 2-8 см.
Яйкi:10-20 (4-29, кладкі большыя за 24 яйкі – ад 2 самак), крыху падоўжаныя з завостраным вузейшым канцом, шэра-алiўкавыя альбо карычнева-алiўкавыя з моцным бляскам. Памеры: 35,0 х 27,0 мм (32,0-39,0 х 24,0-29,0 мм).
Арэал:Еўропа (акрамя Пн і цэнтр.-паўд. часткі Пірэнейскага п-ва), М. i цэнтр. Азiя.
Пералёты:аселая, цэнтральна-азiяцкiя папуляцыi рэгулярна мiгрыруюць у больш цёплыя раёны.
Месца зiмовак:у межах гнездавога арэала.
Беларусь:звычайны аселы і часам качуючы від, але з вельмі зменлівай колькасьцю па гадах. Належыць да падвідуP. p. lucida, але у заходняй частцы могуць сустракацца птушкі пераходнай да P. p. perdix формы.
Карычнева-папялістая, з каштанавага колеру плямай на грудзях, якая больш выразная ў самцоў i адсутнiчае ў маладых. У палёце бачныя рулявыя ржавага колеру. На асцерагаючы, прарэзлiвы крык усе птушкі чародкай узлятаюць амаль адначасова. Калi небяспеку вiдаць здаля, хутка i скрытна адбягаюць. Голас: пад час такавання i позыў – хуткае i прарэзлiвае «кiрр-рiк… кіір-рік», асцерагаючы – кароткае «трiп-трiп», успуджаныя – «пі-лік, пі-лік, пі-лік». Даўжыня цела 28-35 см, размах крылаў 45-55 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: