Чапля вялікая белая
Сямейства Чаплевыя
Лацінская назва: Casmerodius albusПадвiды: у Еўропе Е. а. alba.
Бiятоп: вялiкiя прасторы кантынентальных вадаёмаў або дэльтаў, парослыя прыбярэжнай раслiннасцю i кустамi (пазбягае тэрыторый з вялiкай колькасцю дрэў).
Гняздо: пераважна ў калонii (часта з iншымi чаплевымi), на заламаным трыснягу або кустах (спарадычна на асобных дрэвах). Ажурны плоскі стажок з сухога трыснягу або галiнак. D = 50-110 см, H = 35-60 см.
Яйкі: 3-5, падоўжаныя, амаль з аднолькавымі канцамі, блакітнавата-зялёныя (свежыя). Памеры: 62,0 х 42,0 мм (59,0-64,0 х 41,0-43,0 мм).
Арэал:разарваны, паўд.-ўсх. Еўропа, паўд. i ўсх. Азiя, Фiлiпiны, Малайскi арх., Аўстралiя, Новая Зеландыя, Афрыка, Паўд. Амерыка, цэнтр. i паўд. частка Паўн. Амерыкi.
Пералёты: паўднёвыя. папуляцыi аселыя. Пералётныя толькi папуляцыi з паўн. краю арэала (III-IV, IX-XI). Залятае ў розныя еўрапейскiя краiны на Пн i З ад гнездавога арэала (Вялiкабрытанiя, Iрландыя, Бельгiя, Люксембург, Германiя, Данiя, Нарвегiя, Швецыя, Фiнляндыя, Эстонiя, Лiтва, Польшча, Мальта, Канары).
Месца зiмовак: паўн. Афрыка, паўд.-зах., паўд. i цэнтр. Азiя, спарадычна зімуе ў Румыніі, Харватыі, Аўстрыі, Галандыі.
Беларусь: гняздзіцца па ўсёй краіне, пералётны від, часам сустракаца на зімоўцы.
Снежна-белая, ногі цалкам чорныя. У гнездавы перыяд упрыгожваючыя пёры на спіне. Голас: хрыплае карканне «рха». Даўжыня цела 85-102 см, размах крылаў 140-170 см. Самец крыху меншы за самку.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: