Чапля чырвоная

Сямейства

Лацінская назва: Ardea purpurea
Ангельская назва: Purple heron
Руская назва: Цапля рыжая

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: у Еўропе толькi А. р. purpurea – ад зах. i паўд. Еўропы i зах. Афрыкi на У да Казахстана, Iран, Афрыка на Пд ад Сахары. Акрамя таго, вылучаецца яшчэ 2 падвiды.

Бiятоп: вялiкiя залiўныя балотныя тэрасы, парослыя трыснягом, паблiзу вiльготных адкрытых прастораў, зарастаючыя азёры, вільготныя палі (напр., рысавыя).

Гняздо: у густым трыснягу, спружынiстая аснова з сухога трыснягу (часам пакладзеная на галiны) або скрыжаваных паміж сабой раслінах; іншы раз гняздо на кусце вярбы, якая расце на сплавiне. D = 60-80 см, Н новага гнязда = 40-50 см, пад канец выседжвання = 20-30 см.

Яйкi: 3-6, злёгку падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, зеленавата-блакiтныя. Памеры: 56,0 х 41,0 мм (55,0-58,0 х 37,0-43,0 мм).

Арэал:разарваны, паўд., зах. і ўсх. Еўропа, паўд. i ўсх. Азiя, Малайскi архiп., Фiлiпiны, паўд. i паўн.-зах. Афрыка, Мадагаскар.

Пералёты: пералётны від (III-IV, VIII-X), паўднёвыя папуляцыi аселыя. Залятае ў розныя еўрапейскiя краiны на Пн ад гнездавога арэала.

Беларусь: вельмі рэдкі залётны від.

Падобная да шэрай чаплі, але шыя і галава ржавага колеру. У палёце значна цямнейшая, без кантрасных белых плямаў на згібе крылаў, больш стройная. Маладыя ў меншай ступені кантрастныя, ржава-шэрыя. Голас: хрыплае «кват-шрэт» (падобнае на краканне качкі-крыжанкі). Даўжыня цела 70-90 см, размах крылаў 120-150 см. Самка крыху меншая за самца.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: