?>
Апошнія навіны

Ці добра карміць качак хлебам?

January 29 2019

Многія аматары птушак упершыню адчулі радасць ад стасункаў з дзікай прыродай, калі частавалі качак хлебам у мясцовым парку ці на сажалцы.

Магчыма, ім падалося, што гэта добры і экалагічна бяспечны спосаб пазбавіцца ад старога і чэрствага хлеба. Але насамрэч хлеб для качак – нездаровая і патэнцыйна небяспечная ежа.

Чытаць гэты тэкст па-руску

Кормить хлебом уток нельзя

Не частуйце хлебам вадаплаўных птушак!

Як хлеб уплывае на здароўе качак

Хлеб і блізкія да хлеба прадукты (крэкеры, чыпсы, пышкі, сухарыкі, шматкі са збажыны, папкорн) – добрыя крыніцы вугляводаў, але качкі, гусі, лебедзі і іншыя птушкі атрымліваюць мала калорый ад іх спажывання. Фактычна, хлеб для птушак – гэта нездаровая ежа. Падобна да таго, як чалавеку кепска харчавацца выключна цукеркамі, так і качкам шкодна есці зашмат хлеба. Гэта можа прывесці да залішняй вагі, разладжання страўніка і іншых праблемаў.

Кряквы зимой

Калі карміць качак хлебам вельмі рэдка – раз на некалькі месяцаў – вялікай шкоды не будзе. Але многія людзі кормяць качак значна часцей. І калі ўлічыць разам усіх тых, хто з самых добрых намераў корміць качак хлебам, атрымаецца, што птушкі харчуюцца выключна нездаровай ежай. Людзі з высокім узроўнем экалагічнай свядомасці не будуць частаваць качак хлебам ці падобнымі прадуктамі, каб пазбегнуць праблемаў, звязаных з высокім утрыманнем у іх вугляводаў.

Чаму хлеб шкодны для качак

Хлеб можа не толькі прывесці качак да атлусцення, што замінае ім лётаць і ратавацца ад драпежнікаў, але і выклікаць іншыя сур’ёзныя праблемы:

  • Недахоп патрэбных рэчываў у качанят: для нармальнага развіцця качанятам патрэбнае разнастайнае харчаванне і шмат пратэінаў, якія можна атрымаць з натуральных раслін і насякомых. Калі качак рэгулярна кормяць хлебам, качаняты не атрымліваюць харчавання, прыдатнага для нармальнага росту. Больш за тое, качкі з радасцю прымаюць такі лёгкі шлях здабывання ежы, як кармленне чалавекам. У выніку качанятам цяжка навучыцца распазнаваць і здабываць сабе прыродны корм.
  • Перанасяленне: у месцах, дзе лёгка здабываць ежу, качкі і іншыя вадаплаўныя птушкі адкладваюць больш яек, што прыводзіць да перанаселенасці возера ці сажалкі. Гэта ўскладняе пошук больш здаровай ежы і павялічвае імавернасць канфліктаў за тэрыторыю. У перанаселеных месцах могуць збірацца драпежнікі і змяншаць колькасць птушак іншых відаў. Акрамя таго, у вялікіх чародах могуць хутка распаўсюджвацца хваробы.

Кряквы

  • Забруджванне: калі птушкам кідаюць зашмат хлеба, не ўвесь ён з’ядаецца. Акрамя таго, што намоклы хлеб выглядае не вельмі прывабна, ён, гніючы, стварае смурод і вядзе да актыўнага росту раскі. Вялікая забруджанасць можа прывесці да знікнення рыбы, амфібій, ракападобных і іншых насельнікаў вадаёма, што яшчэ больш знізіць колькасць прыродных крыніц харчавання.
  • Хваробы: кармленне качак хлебам можа спрыяць распаўсюду хваробаў двума шляхамі. Па-першае, ежа, у якой шмат вугляводаў, выклікае больш інтэнсіўную дэфекацыю, а птушыны памёт можа ўтрымліваць бактэрыі, адказныя за шматлікія захворванні, у тым ліку, птушыны батулізм. Па-другое, цвілы хлеб можа выклікаць аспергілёз, смяротнае захворванне лёгкіх, якое можа вынішчыць усю чараду качак альбо іншых вадаплаўных птушак.
  • Страта прыродных здольнасцяў: калі птушкі прывыкаюць атрымліваць ежу з рук, яны страчваюць прыродны страх перад чалавекам і могуць праяўляць агрэсію, імкнучыся атрымаць больш ежы. Адсутнасць страху перад чалавекам можа таксама прывесці да іншай небяспекі, напрыклад, у Мінску некаторыя людзі ловяць качак на прыкормленых месцах на суп.

Чым можна карміць качак замест хлеба

Дзікія качкі і іншыя вадаплаўныя птушкі могуць пражыць больш доўгае і здаровае жыццё пры ўмове, што будуць харчавацца натуральнай ежай: воднымі раслінамі, насеннем і бесхрыбетнымі – а не тым, што кідаюць ім людзі, кіруючыся самымі добрымі памкненнямі.

Лебедзі на зімоўцы: калі і як дапамагаць?

 

Цісні на кнопку, каб падпісацца!

Калі ў вас ёсць 5-10 хвілін – паназірайце за паводзінамі качак пад мастом каля гасцініцы “Юбілейнай” ці ніжэй дамбы Камсамольскага возера ў Мінску. Крыжанкі ў прыродзе не павінны даваць нырца. Але беларускія качкі вывучыліся здабываць ежу са дна і на 10-20 секундаў могуць занырнуць, каб адарваць ад дна смачных малюскаў дрэйсэн. Пакуль ёсць адкрытая вада, і без вашай дапамогі яны не загінуць.

Але калі вы ўсё ж хочаце пачаставаць качак – а гэта можа падарыць вам і дзеткам цудоўныя ўражанні – хлебу ёсць шмат альтэрнатыўных варыянтаў. Найлепшай ежай для качак будзе раздробленая кукуруза, ячмень, авёс ці аўсяныя шматкі, іншыя крупы ці зерне, парэзаная гародніна.

Не марнуйце хлеб

Для многіх людзей карміць качак значыць не толькі стасавацца з прыродай, але і пазбаўляцца ад старога, чэрствага хлеба. Але пазбавіцца ад яго можна і іншым чынам, напрыклад:

  • Пакласці хлеб у кампост для ўтварэння ўгнаення;
  • Засвоіць рэцэпты страваў з чэрствага хлеба, напрыклад, хлебны пудынг, хатні соўс ці начынка;
  • Зрабіць тосты з чэрствага хлеба для прыгатавання хатніх грэнак, паніравальных сухароў ці тостаў з часнаком;
  • Выкарыстаць чэрствы хлеб для прыгатавання ручных вырабаў, напрыклад, упрыгожванняў у выглядзе печыва, або зрабіць пластылін.

Вядома, найлепшае выйсце – увогуле не выкідаць хлеб. Яго можна доўга трымаць свежым у лядоўні ў поліэтыленавым пакеце ці замарозіць і трымаць да таго часу, калі ён спатрэбіцца. Аматары птушак могуць складаць меню такім чынам, каб не выкідаць хлеб і не ствараць сабе спакусы пакарміць качак  ды іншых птушак хлебам.

Меліса Майнц, thespruce.com, пераклад Алены Раманоўскай

Фота Аляксандра і Марыі Вінчэўскіх

Вам может быть интересно

Статьи по теме

Скролл

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: