Стрынатка-рэмез
Сямейства Стрынаткавыя
Лацінская назва: Emberiza rusticaПадвіды: E. r. rustica – паўн. Еўропа і паўд. Азія; E. r. latifascia – паўд.-усх. Сібір.
Гняздо: на зямлі ў купіне травы, мохавай падушцы, паміж тоўстых каранёў, пакрытае травой або злакавымі раслінамі паблізу куста і дрэва, рэдка ў паглыбленні грунта, часам над зямлёй у кусце ці нізкім дрэве.
Яйкі: у кладцы 4-6 яек.
Біятоп: некранутая вільготная тайга, зараснікі асакі з купінамі звычайнага багуну пасярод лясоў, яловыя бары з прымессю бяроз, асабліва іх забалочаныя краі; бярозавыя і асінавыя гаі, зараснікі вярбы каля балот і тарфянікаў, забалочаных берагоў рэк і вадаёмаў.
Арэал: Ад Скандынавіі і Фінляндыі праз паўн.-усх. Еўропу і Сібір да Камчаткі і Алеуцкіх а-воў. Адзначаецца распаўсюджванне гнездавога арэала на З (Фінляндыя, Швецыя, Нарвегія, Эстонія, Латвія).
Пералёты: у Беларусі від адзначаны ў кастрычніку.
Месца зімовак: усх. і паўд.-усх. Азія, Японія.
Беларусь: вельмі рэдкі, залётны падчас міграцый від. У Беларусі адзначаны аднойчы 2 кастрычніка 2018 г. Дзянісам Кіцелем і Юрыем Янкевічэм у Верхнедзвінскім раёне.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: