Фламінга звычайны
Сямейства Фламінгавыя
Лацінская назва: Phoenicopterus roseusПадвiды: у Еўропе толькi Рh. r. roseus – паўд. i ўсх. Еўропа, Сярэд. Азiя, М. Азiя, паўд.-зах. Iндыя, Афрыка; Ph. r. ruber – цэнтр. частка Паўн. Амерыкi, Галапагос.
Бiятоп: дэльты рэк, неглыбокiя, часта салёныя азёры, берагi марскiх заток або астравы сярод разліваў вады.
Гняздо: у калонii, куча, выступаючая з вады, зробленая з iлу i водных раслiн. Латок без высцiлкi. D = 40-48 см, d = 21-23 см, H = 10-32 см (зрэдку 61 см).
Яйкi: 2-3, авальна-падоўжаныя з завостраным канцом, алiўкава-зялёныя з налётам вапны. Памеры: 88,5 х 54,5 мм (77,0-103,5 х 47,5-60,5 мм).
Арэал:разарваны, з лакальнымi калонiямi ў паўднёвых Iспанii i Францыi, на Сардзініі, узбярэжжах Каспiйскага м., у М. i паўд. Азii, зах. Пакiстане, у Афрыцы, А-вах Зялёнага Мыса, Цэнтр. i Паўд. Амерыцы, на Антыльскiх i Галапагоскiх а-вах.
Пералёты: паўднёвыя папуляцыi – аселыя, еўрапейскiя – часткова аселыя, сярэднеазiяцкiя – пералётныя (III, IX-X), астатнiя – аселыя. Залятае ў большасць еўрапейскiх краiн, нават у Нарвегiю, Швецыю, Фінляндыю. У некаторыя гады сустракаецца часцей. Гэта могуць быць птушкі, якія ўцяклі з няволi.
Месца зiмовак: паўд. ўзбярэжжа Каспiйскага м., Б. Усход, паўд. Еўропа, Афрыка, Цэнтр. i Паўд. Амерыка.
Беларусь: вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.
Бела-ружовы з чырвона-чорнымі крыламі, ногі цялеснага колеру, дзюба з чорным канцом. У палёце выцягвае шыю і ногі, маладыя шэра-карычневыя, дзюба і ногі папялістыя. Дарослы ўбор з’яўляецца ва ўзросце 3 гадоў. Голас: гучнае, прарэзлівае «крок, грок», крыху падобнае да гогату гусей. Даўжыня цела 120-145 см, размах крылаў 130-165 см. Самка меншая за самца.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: