Бурая пячураўка

Сямейства

Лацінская назва: Phylloscopus fuscatus
Ангельская назва: Dusky warbler
Руская назва: Бурая пеночка

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: Ph. f. fuscatus – цэнтр. і ўсх. Азія.

Біятоп: густыя пералескі, зараснікі кустоў і групы кустоў па краях вялікіх дрэвастояў – асабліва па зарастаючых мясцінах пасля ляснога пажару, паблізу вадаёмаў і лугоў, зараснікі вярбы ў далінах рэк, у густых лясах з карлікавай бярозы. Даходзіць да 3900 м в.

Гняздо: у вільготных месцах каля асновы куста або ў яго галінках (на вышыні да 70 см). Шарападобнае, уваходная адтуліна збоку (рэдка зверху). Гняздо з сухіх сцёблаў травяністай расліннасці і кавалкаў моху, унутры выслана раслінным пухам і невялікімі пёрамі іншых птушак. D= 12-14 см, d= 5,5 – 6 см, дыяметр адтуліны 3-4 см.

Яйкі: 4-6, сярэдне падоўжаныя з вострым вузейшым канцом, белыя. Памеры: 16,5х12,5 мм.

Арэал: центр. і ўсх. Азія ад вярхоўяў Обі і зах. Алтая да Анадырскага пласкагор’я і Сахаліна, на Пд да ўсх. Гімалаяў, цэнтр. і паўд.-зах. Кітая.

Пералёты: вандроўная V, VIII-IX. Спарадычна залятае ў Еўропу.

Месца зімовак: ад паўн. Індыі і Непала да паўд. Кітая, Тайваня, Індакітая і Тайланда.

Беларусь: вельмі рэдкі залётны від. Упершыню адзначаны ў кастрычніку 2020 г.

 

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Ф. Веранэсі. Wikimedia Commons

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: