Асаед звычайны

Сямейства

Лацінская назва: Pernis apivorus
Ангельская назва: Honey buzzard
Руская назва: Осоед обыкновенный

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды:не мае.

Бiятоп:не вельмi высокiя самкнутыя лiсцевыя альбо змяшаныя дрэвастоі; радзей -сасновыя бары. Часцей паблiзу сухiх адкрытых тэрыторый. Таксама ў ландшафце з невялікімі лясамі, лугамі, балотамі.

Гняздо:звычайна на высокіх лiсцевых або хваёвых дрэвах каля лясных ўскрайкаў, у сярэдзiне кроны, паблiзу ствала ў развiлцы, на вышыні 10-20 м над зямлёй. У выглядзе плоскага кола. Аснова з галiн рознага памеру, высцiлка з кары, шэрсцi, сухой травы i лішайнікаў. На краі гнязда, звычайна зверху, свежыя галiнкi з лiсцем (звычайна бяроз i асiн, але таксама і хваёвых дрэў). Новае гняздо можа выглядаць як зялёная купіна. D = 59-65 см, H = 20-37 см. Займае таксама гнёзды іншых вялiкiх птушак, якiя потым высцiлае.

Яйкi:2 (1-3), уздутыя альбо ааль элiптычныя, жоўтыя з мазкамi карычнева-ржавага або арэхавага колеру; акрамя таго, на iх мноства цёмных плям. Памеры: 49,5 х 40,5 мм (47,0-53,5 х 38,5-43,5 мм).

Арэал:ад Партугалii праз Еўропу да Каўказа i цэнтр. Азii.

Пералёты:IV-V, VIII-X.

Месца зiмовак:Афрыка на Пд ад Сахары.

Беларусь:шырока распаўсюджаны і адносна звычайны з драпежных птушак пералётны від. Транзітны мігрант.

Апярэнне ад светлага да аднолькава цёмна-карычневага. На хвасце амаль заўседы бачныя папярочныя палосы, знiзу на крылах характэрны малюнак. Найбольш тонкі і доўгi хвост, у палёце нiколi так шырока не разгортваецца, як у канюхоў. Невялiкая галава выступае ўперад больш, чым у канюхоў. У планіруючым палёце крылы трымае гарызантальна, а не лёгка прыўзнятымі, як канюх-мышалоў. Голас: у палёце «кiі-е», «кіі-ір» значна больш высокае, чым у канюха-мышалова. Каля гнязда – «цек-цек», якое нагадвае стук рухавiка. Даўжыня цела 52-60 см, размах крылаў 125-150 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Доктор рукиноги

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: