Таўстадзюбая пячураўка
Сямейства Лескавыя
Лацінская назва: Phylloscopus schwarziПадвіды: не мае.
Біятоп: прарэджаныя невялікія змешаныя або лісцёвыя лясы з добра развітым падростам і травяністай наземнай расліннасцю. У вялікіх лясных масівах толькі па краях. Трымаецца ў кронах дрэў толькі ў час гнездавання і ў якасці месцаў спеваў; на ўскрайках палян, зарослых пасля пажару мясцінах і г.д., лесапасадкі ўздоўж рэк, зараснікі вербаў па берагах азёр і астравоў.
Гняздо: у густых кустах на вышыні да 1 м або ў купіне травы. Шарападобнае з адтулінай зверху. Знешняя частка з дробных галінак елкі і сцёблаў травяністай расліннасці, ўнутраная – з тонкай травы або іншых травяністых раслін, вельмі шчыльна сплеценых паміж сабой, якія ўтвараюць тоўсты слой; уваходная адтуліна старанна аплецена дробнымі траўкамі. D = 9-13 см, дыяметр адтуліны прыбл. 3,5 см.
Яйкі: 5 (4-6), белыя са светла-карычневымі плямкамі, больш густымі вакол шырокага канца. Памеры: 18,0 х 13,5 мм.
Арэал: ад паўд. Сібіры ад Навасібірска і ўсх. Алтая праз даліну р. Амур да Сахаліна і Японскага мора, на Пд – паўн.-ўсх. Кітай, паўн. Карэя.
Пералёты: вандроўныя V (VІ), VIII-IX (X). Спарадычна залятае ў Еўропу.
Месца зімовак: Паўд. Кітай, Індакітай, Малайскі п-аў.
Беларусь: вельмі рэдкі залётны від. Упершыню адзначаны 27 верасня 2021 г. на станцыі кальцавання “Сасновы бор” у Расонскім р.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: