Каршун чорны
Сямейства Шуляковыя
Лацінская назва: Milvus migransПадвiды:у Еўропе толькi М. m. migrans – паўн.-зах. Афрыка i Еўропа на У да Сярэд. Азii, на Пд – да Пакiстана; M. m. lineatus – Усх. Палеарктыка; M. m. aegyptius – паўн.-зах. Афрыка, Егіпет, Аравія i ўзбярэжжа ўсх. Афрыкi да Кенii. Акрамя таго, iснуюць яшчэ 4 падвiды.
Бiятоп:старыя лясы паблiзу вадаёмаў, сажалак, рэк альбо балот і багнаў, марскія ўзбярэжжы, партовыя гарады і парты.
Гняздо:у паўд.-ўсх. частцы арэала часта стварае калонii, у цэнтр. i паўн. частках арэала – гнёзды адзiночныя, часам паблiзу альбо ў калонii чапляў. У цэнтр. i паўн. частках арэала гнёзды размяшчае звычайна на соснах паблiзу вады альбо адкрытых тэрыторый; у паўд. частцы – галоўным чынам на дубах i таполях; у паўд.-ўсх. частцы – на высокiх кустах альбо скалах. Могуць гняздзіцца на выступах скалістых узбярэжжаў або на пабудовах. На дрэве – у сярэдзiне кроны, у развiлцы тоўстых галiн. У форме кола, аснова – з тоўстых сухiх галiн, высцiлка – з галiнак, траў, ануч i iншага смецця. D = 50-70 см, H = 30-40 см.
Яйкi:2-3 (1-5), уздутыя (самыя шырокiя ў 1/3 даўжыні ад асновы), белыя альбо бела-жаўтаватыя з брудна-бурым налётам; на гэтым шматлiкiя, бура-ржавыя мазкi рознай густаты. У выключных выпадках – без плям і мазкоў. Памеры: 54,5 х 43,5 мм (49,0-60,0 х 39,5-47,0 мм).
Арэал:Еўропа i Азiя (акрамя Пн), Афрыка (акрамя Сахары), Мадагаскар, Фiлiпiны i Малайзiя, Аўстралiя (акрамя Пд-З).
Пералёты:(ІІ) III-IV (пачатак V), VIII-IX (Х). Папуляцыi з паўд. часткi арэала – аселыя.
Месца зiмовак:Аравійскі п-аў, Егіпет, але большасць у Афрыцы на Пд ад Сахары, паўд. i ўсх. Азiя (у межах гнездавога арэала).
Беларусь: шырока пашыраны і адносна звычайны на гнездаванні да 1980-х гадоў від, які пасля значна зменшыў сваю колькасць.
Хвост са слабай развiлкай, цёмнае апярэнне. Белыя плямы знiзу на крылах у маладых не такiя вялiкiя i чыстыя, як у чырвонага каршуна. Голас: акрамя «хiйа», падобнае на смех вясёлае «хiйяхiйхiй». Даўжыня цела 55-60 см, размах крылаў 160 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: