Дэлавэрская чайка
Сямейства Чайкавыя
Лацінская назва: Larus delawarensisБіятоп: У якасці месцаў гнездавання аддае перавагу азёрам і вадасховішчам.
Арэал: Дэлавэрская чайка шырока распаўсюджана ў Паўночнай Амерыцы. У якасці месцаў гнездавання аддае перавагу азёры і вадасховішчы. Вобласць гнездавання распасціраецца ад паўднёвай Канады да цэнтральных штатаў ЗША.
Пералёты: Спарадычна залятае ў Еўропу. Адзначалась у Партугаліі, Іспаніі, Францыі і Вялікабрытаніі. У Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе, дзе яна назіралася, напрыклад, у Бельгіі, Нідэрландах, Германіі, Даніі, Польшчы, Швецыі, Нарвегіі і Ісландыі – гэты від рэдкая выключная з’ява.
Месца зімовак: Зімой птушкі мігруюць на поўдзень. Рэгіёны зімоўкі – гэта паўднёвыя ЗША ад Фларыды і Каліфорніі праз Мексіку і Цэнтральную Амерыку да Карыбскага мора, Багам і Вялікіх Антыльскіх выспаў. Рэдка яна прылятае на Аляску, у Эквадор, Панаму, Венесуэлу, Калумбію, Бразілію, Паўднёвую Афрыку, Японію, Паўднёвую Карэю, Маўрытанію, Марока, Сенегал і на некаторыя атлантычныя і ціхаакіянскія выспы, такія як Гаваі, Азорскія выспы і Бярму. Некаторыя птушкі зімуюць у Еўропе.
Беларусь: вельмі рэдкі залётны від. Упершыню адзначана 26 сакавіка 2022 г. дзякуючы спадарожнікаваму перадатчыку каля Брэста. Потым гэтая птушка зноў заляцела на тэрыторыю Беларусі 30 сакавіка і прабыла некалькі дзён у Гомелі.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: