Каршун чырвоны
Сямейства Шуляковыя
Лацінская назва: Milvus milvusПадвiды:М. m. milvus – цэнтр. Еўропа, паўд. Швецыя, на У да Украiны, на Пд – да зах. i цэнтр. частак Мiжземнага м., Каўказ; M. m. fasciicauda – А-вы Зялёнага Мыса.
Бiятоп:лiсцевыя альбо змяшаныя старыя лясы ў суседстве з адкрытымі тэрыторыямі (лугі, палі, рачныя даліны), дзе палюе. Марскія астравы.
Гняздо:у сярэдзiне кроны ў развiлцы тоўстых галiн (часцей блiжэй да ствала). Зрэдку – на ўступах скалістых узбярэжжаў (А-вы Зялёнага Мыса). У выглядзе плоскага кола. У аснове – сухiя галiны, высцiлка з сухой травы i іншай расліннасці, авечай воўны, кавалкаў ануч, пластыка, паперы i iншага смецця (у адрозненне ад чорнага каршуна адсутнічаюць зялёныя галінкі). Можа займаць гнёзды іншых птушак, напр., канюха-мышалова або крумкача, таксама старыя гнёзды. D = 40-85 см, d = 20 см, H = 20-50 см.
Яйкi:2-3 (1-5), уздутыя. Афарбоўка зменлiвая. Галоўныя тыпы: брудна-белыя альбо жаўтавата-белыя; плямы рознай велiчынi i зменлiвай густаты карычневыя, бурыя альбо карычнева-ржавыя. Памеры: 56,0 х 45,0 мм (51,5-62,0 х 42,0-58,0 мм).
Арэал:Еўропа (акрамя Пн, У і Балканскага п-ва), Каўказ i М. Азiя, паўн.-зах. Афрыка.
Пералёты:(канец ІІ) III-IV, VIII-IX. Папуляцыi на Пд i З арэала – аселыя.
Месца зiмовак:у межах гнездавога арэала, у зах. i паўд. частках (паўн. частка міжземнаморскага басейна).
Беларусь: вельмі рэдкі, вядомы па адзінкавых месцах гнездавання толькі ў самай зах. частцы краіны.
Добра бачна развiлка хваста i светлыя плямы знiзу на крылах. Страйнейшы за чорнага каршуна, але маладых можна пераблытаць. Голас: падобны да канюха-мышалова «хiйя» часам шматскладовае «хiя-хi-хiя». Даўжыня цела 60-66 см, размах крылаў 145-180 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: