Лунь стэпавы

Сямейства

Лацінская назва: Circus macrourus
Ангельская назва: Pallid harrier
Руская назва: Лунь степной

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды:не мае. Можа скрыжоўвацца з C. pygargus.

Бiятоп:сухi сельскагаспадарчы ландшафт, стэпы, паўпустынi (часам паблiзу вадаёмаў).

Гняздо:на зямлi сярод высокай зялёнай раслiннасцi, амаль у форме кола вязанка сухой травы. Часам у паглыбленнi зусiм без высцiлкi (сухая трава ў аснове гнязда). D = прыбл. 50 см, d = 15-20 см.

Яйкi:3-5, крыху падоўжаныя (самыя шырокiя ў сярэдзiне), з iржава-чырвонымi альбо бура-чырвонымi плямамi i рыскамi. Памеры: 44,5 х 34,5 мм (40,0-50,0 х 32,5-37,0 мм).

Арэал:ад паўд.-ўсх. Еўропы да Каўказа i цэнтр. Азii. Лакальна ў цэнтр. Еўропе.

Пералёты:пералётны (III-V, IX-X). Спарадычна залятае ва ўсе краiны Еўропы: Вялiкабрытанiя, Францыя, Бельгiя, Люксембург, Галандыя, Германiя, Данiя, Нарвегiя, Швецыя, Фiнляндыя, Эстонiя, Латвiя, Лiтва, Славакiя, Польшча, Аўстрыя, Швейцарыя, Iспанiя, Канары i Балеары.

Месца зiмовак:нешматлiкi ў паўд.-ўсх. Еўропе, паўд. Азiя, амаль уся Афрыка.

Беларусь:вельмі рэдкі, выпадкова залётны від. Часам, магчыма, адзінкава гняздзіцца ў паўд. частцы краіны.

Самец самы светлы з нашых лунёў, падобны да палявога і поплаўнага, надхвосце шэрае. Самка ў палявых умовах не адрознiваецца ад самкі поплаўнага луня i надзвычай цяжка адрознiваецца ад самкі палявога. Маладыя падобныя да маладых поплаўнага луня. У самцоў некалькi гадоў на сподзе застаюцца падоўжаныя плямы ржавага колеру. Сiлуэт падобны да поплаўнага луня. Голас: вельмі падобны на голас поплаўнага луня «кек-кек-кек». Даўжыня цела 40-50 см, размах крылаў 95-120 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Chinmayisk

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: