Арол стэпавы
Сямейства Шуляковыя
Лацінская назва: Aquila nipalensisПадвiды:у Еўропе толькi A. n. orientalis – паўд.-ўсх. частка еўрап. Расii, на У да воз. Байкал i ўсх. Казахстана; A. n. nipalensis – Алтай i Тыбет, на У да Манчжурыi.
Бiятоп:стэпы, паўпустынi i пустынi, у гарах паблізу далін да 2300 м в.у.м.; на зімоўках у Афрыцы – саванны.
Гняздо:часцей за ўсё на зямлi (на пагорку альбо кургане); радзей – у руiнах пабудоў, на дрэвах i кустах. Круглае, аснова з сухiх галiн (часам з прымессю касцей вялiкiх жывёл), высцiлка з сухiх травянiстых раслiн, кары, шэрсцi i пер’я старых птушак. D = 0,7-1,3 м. Адна і тая ж пара часта мае 2-3 гнязды.
Яйкi:1-3 (рэдка 4 i выключна 5), амаль элiптычныя або ўздутыя, белыя з бурымi плямамi. Памеры: 69,5 х 54,5 мм (62,5-74,0 х 48,0-57,5 мм).
Арэал:разарваны, на У ад Чорнага м. да ўсх. Кiтая, Iндыя.
Пералёты:пералётны (III-IV, ІX-ХІ).
Месца зiмовак:Ірак, Іран, Ізраіль, паўд. частка Аравійскага п-ва, усх. частка Афрыкі да паўд. Афрыкі. Усходнія папуляцыі часткова аселыя, часткова зімуюць у Індыі, Пакістане і іншых краінах паўд. Азіі. Залятае ў Францыю, Галандыю, Германiю, Швецыю, Нарвегію, Фінляндыю, Польшчу, Чэхію, Славакію, Венгрыю, Італію, Грэцыю, б. Югаславію, Румынію.
Беларусь: Вельмі рэдкі залетны від. Адзначаны аднойчы ў чэрвені 2004 года ў Гомельскай вобласці.
Вельмi цёмны, ва ўсiх узростах хвост папярочна-паласаты. Можна пераблытаць з арлом-маркутом, ад якога адрознiваецца больш цёмным апярэннем i меншымi памерамi, а таксама з вялікім-арляцом – у асаблiвасці, з тымі асобiнамі, у якіх няма белых плямаў на надхвосці. Светлыя плямы, якія назіраюцца ў маладых асобiн, паступова на працягу амаль 5 гадоў знiкаюць. Голас: нагадвае брэх сабакі «хаў-хаў». Даўжыня цела 67-86 см, размах крылаў 175-230 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: