Сокал-шулёнак
Сямейства Сакаліныя
Лацінская назва: Falco vespertinusПадвіды: не мае. Да нядаўняга часу вылучалi F. v. vespertinus i F. v. amurensis.
Біятоп:разнастайныя адкрытыя тэрыторыі з адзіночнымі дрэвамі або невялікімі ляскамі – стэпы, лесастэпы, галерэйныя лясы ўздоўж рэк, якія перарываюцца лугамі або тарфянікамі; невялікія вільготныя дрэвастоі сярод палёў па суседству з вялікімі па плошчы лугамі або балотамі, вялікія лясы з палянамі або іншымі адкрытымі тэрыторыямі, тарфянікі, нізінныя арашаемыя палі, балоты, паркі, сады, дарогі, абсаджаныя дрэвамі, будоўлі (нават у гарадах), у Еўропе – перадгор’і (да 300 м в.у.м.), у Азіі таксама горы да 1100 м в.у.м., у выключных выпадках – да 1500 м в.у.м.
Гняздо:звычайна займае старыя гнёзды вранавых – грака, варон, сарок, якiя потым высцiлае старым матэрыялам (невялiчкiмi галiнкамi, травой, карэньчыкамі, шэрсцю). Гняздо плоскае. Спарадычна гняздзіцца ў вялікіх дуплах, ямах, абрывістых скалах і нават у земляных норах. Гнёзды багата высцілае дробнымi галінкамі і сухой травой. Гнёзды ў калоніях гракоў займае высока над зямлёй – 13-30 м і 3-4 м ад вершаліны дрэва.
Яйкi:3-5 (1-6), пераважна з аднолькавымi тупымi канцамi альбо амаль акруглыя. Афарбоўка зменлiвая: аснова – розныя адценнi карычнева-ружовага колеру. Плямы падвойныя, карычневага колеру з вялiкай зменлiвасцю адцення, глыбокiя – большыя і гусцейшыя. Памеры: 37 х 30 мм (31-39 х 25-32 мм).
Арэал:разарваны, ад паўд.-ўсх. i ўсх. Еўропы да цэнтр. i ўсх. Азii.
Пералёты:IV-V, VIII-X. Залятае ў зах. i паўн. Еўропу: Францыю, Іспанію, Вялікабрытанію, Бельгію, Галандыю, Данію, Нарвегію, Швецыю.
Месца зiмовак:паўд. Азiя (Кiтай, Iндыя), паўд. Афрыка.
Беларусь:вельмі рэдкі на гнездаванні з другой паловы ХХ ст., пераважна ў паўд.-ўсх. частцы краіны.
Выразны палавы дымарфiзм: самец чорна-папялісты з рыжымi «штанамi» i падхвосцем, ногi чырвоныя (крыху падобны на сокала Элеаноры); самка з рыжай галавой і нізам цела, верх бура-шэры, ногі чырвоныя. Маладыя падобныя да самкi, больш плямістыя. Падобныя да сокала Элеаноры, але з больш светлым верхам. Голас: далiкатнае i мяккае «кi-кi-кi», даволi падобнае да голасу круцігалоўкі. Даўжыня цела 28-33 см, размах крылаў 66-78 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: