Пагоніч звычайны

Сямейства

Лацінская назва: Porzana porzana
Ангельская назва: Spotted crake
Руская назва: Погоныш

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: не мае.

Бiятоп: палосы трыснягу з невялiчкiмi акенцамі вады, плыткія, зарастаючыя азёры, заліваемыя рэкамі тэрыторыі з пастаянным узроўнем вады.

Гняздо: пад прыкрыццем густой расліннасці на купіне або ў паламаным трыснягу, у вадзе або на сухім грунце даволі блiзка ад вады. Высокае, чашападобнае з неаднароднага матэрыала; аснова i высцiлка – з лiстоў і сцёблаў надводнай раслiннасцi; знешняя частка – са сцёблаў. D = 13-15 см, d = 6-8 см, Н = 8-10 см, h = прыбл. 9 см.

Яйкi: 8-12 (6-14), з тупым вузейшым канцом, жаўтавата-шэрыя або аліўкава-ружовыя. Глыбокiя плямы – рэдкiя, шэра-папялістыя; паверхневыя – большыя i бясформенныя, карычнева-чырвоныя. Памеры: 33,0 х 22,0 мм (29,0-38,0 х 22,0-27,0 мм).

Арэал: Еўропа (акрамя Пн), у паўд. і зах. Еўропе – лакальна, цэнтр.-зах. Азiя.

Пералёты: III-V, VII-X. Папуляцыi з Пд i З арэала аселыя.

Месца зiмовак: часткова ў межах гнездавога арэала; узбярэжжа Паўночнага м., паўд.-зах. Еўропа, паўн.-зах., Усх. і паўд. Афрыка, паўд. Азiя да Бiрмы.

Беларусь: звычайны пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Увесь перад цела ў белых крапінках, на баках белыя палосы i жаўтаватае падхвосце. Дзюба кароткая, чырвоная каля асновы, ногi зялёныя. Птушаняты ў чорным пуху з блакiтна-чырвоным налётам на версе галавы, дзюба чырвона-жоўтая з чорнымi плямкамi або палоскамi. Маладыя падобныя да дарослых. Голас: кароткiя свiсты «уiць, уiць, уіць», ад змяркання на працягу ўсёй ночы. Даўжыня цела 21-25 см, размах крылаў 31-42 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: