Пагоніч малы
Сямейства Пастушковыя
Лацінская назва: Porzana parvaПадвiды: не мае.
Бiятоп: плыткiя вадаёмы з добра развiтай надводнай раслiннасцю, часам на берагах вялікіх азёр або рэк і ў заліўных лясах.
Гняздо: падвешанае на надводнай раслiннасцi каля краю вады, часам на купіне сухіх раслін. Вельмi шчыльнае, з высокімі краямі з сухiх лiстоў і сцёблаў трыснягу i рагозу, або з траў, заплеценых па баках. Знiзу матэрыял укладзены наўскос альбо крыж-накрыж шчыльнымi слаямi. D = 11-20 см, d = 10 -16 см, H = 2-9 см, h = 2-3 см.
Яйкi: 6-8 (4-11), крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, алiўкавыя. Густыя i дробныя плямы алiўкава-карычневыя або карычневыя (цямнейшыя за фон). Памеры: 30,0 х 21,0 мм (28,0-34,0 х 19,0-24,0 мм).
Арэал: ізаляваныя ўчасткі ў паўд.-зах. Еўропе, ад цэнтр.-паўд. Еўропы абмежаваны арэал на У (акрамя Пн).
Пералёты: IV(V), VIII-X.
Месца зiмовак: Апенiнскi п-аў, М. Азiя, паўд. Азiя да Iндыi, Аравiйскi п-аў, паўн.-ўсх. Афрыка (напр., даліна р.Ніл). Некаторыя асобіны могуць зімаваць у межах гнездавога арэала.
Беларусь: рэдкі на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.
У адрозненне ад пагонiча-крошкi белыя палоскi на шэрым, а не на цёмным фоне. Кароткая дзюба з чырвонай асновай, ногi зялёныя. У самак (у адрозненне ад самцоў) спод цела глiнiсты, шэрыя толькi шчокi. Маладыя падобныя да самкi, але трошкi святлейшыя i спод цела брудна-белы. Птушаняты падобныя да пагонiча-крошкi, але дзюба белавата-ружовая, блакiтны налёт над вокам адсутнiчае. Голас: абрывiстае «квэк» або «вюітт-кворр», часта «кік-кік-кік-кік…», якое паступова сцiхае i заканчваецца далiкатнай трэллю; позыў «доб, топ», накшталт капаючых з крана кропель вады, з маладымi – «квiрр», у небяспецы асцярожнае «квiк». Даўжыня цела 19 см, размах крылаў 30-39 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: