Стрэпет
Сямейства Драпіныя
Лацінская назва: Tetrax tetraxПадвiды: не мае.
Бiятоп: адкрытыя тэрыторыі, травяністыя стэпы з высокай травой і кустамі, часта ў пераходнай зоне паміж лесам і пустыняй або камяністымі ўзвышшамі, сухiя лугi, пашы для авечак i пасевы (ахвотна на метлюжковых і акопных раслiнах, люцэрне і рапсе).
Гняздо: пад прыкрыццем густой травянiстай раслiннасцi ў ямцы, якая вельмi скупа выслана сухой травой. D = 15-20 см, H = 4-9 см.
Яйкi: 3-4 (2-6), крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, часам з аднолькавымi канцамi, авальныя (вельмi рэдка – амаль акруглыя). Зялёна-алiўкавыя або аліўкава-карычневыя з падоўжнымі, густымi i нерэгулярнымi плямамi карычнева-аліўкавага колеру. Памеры: 51,0 х 39,0 мм (47,0-58,0 х 35,0-40,0 мм).
Арэал: разарваны, паўд.-зах. i паўд.-ўсх. Еўропа, паўн.-зах. Афрыка, цэнтр.-зах. Азiя.
Пералёты: у большай частцы арэала аселы, паўночна-ўсходнія папуляцыi пералётныя (III-IV, IX-X). Залятае амаль ва ўсе еўрапейскiя краiны: у Ірландыю, Вялікабрытанію, Бельгію, Галандыю, Германiю, Данію, Нарвегію, Швецыю, Фінляндыю, Эстонію, Латвію, Літву, Польшчу, Чэхію, Славакію, Венгрыю, Швейцарыю, на Балеары, Мальту, Мадэйру, Канарскія а-вы, у Грэцыю, Румынію, Малдавію.
Месца зiмовак: у межах гнездавога арэала, узбярэжжа Каспійскага м., М. Азiя, дэльта р. Нiл, Азiя ад Каспiйскага м. да Iндыi.
Беларусь: у апошні час не адзначаны. Ёсць сведчанні, што знік на пачатку XIX ст.
Самы малы з драпіных, самец узiмку падобны да самкi. У палёце добра бачна вялiкая белая пляма на крылах i чорныя махавыя першай ступенi. Голас: зрэдку ціхае «пуль-пуль-пуль», пад час такавання прарэзлівае «трррет, даг», у палёце крылы выдаюць характэрны кароткi свiст. Даўжыня цела 40-45 см, размах крылаў 85-115 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: