Крывок

Сямейства

Лацінская назва: Haematopus ostralegus
Ангельская назва: Oystercatcher
Руская назва: Кулик-сорока

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: H. o. ostralegus – Еўропа (акрамя крайняга У); H. o. longipes – «астраўкамі» ад Украіны да зах. Сібіры; H. o. osculans – узбярэжжы ад Камчаткі да паўд. Карэі.

Бiятоп: перш за ўсё – марскія пясчаныя берагi i дзюны, дэльты рэк i iх разлiвы, у паўд.-ўсх. частцы арэала – берагi кантынентальных вадаёмаў. У апошні час таксама сельгастэрыторыі – галоўным чынам лугі.

Гняздо: ямка, скупа высланая сухой травой, ракавiнкамi i галькай, у купiне рэдкай раслiннасцi або на адкрытым месцы (тады без высцiлкi). D = 12-20 см, H = 5-7 см.

Яйкi: 3 (1-4, рэдка 5), грушападобныя, з вострым вузейшым канцом, жаўтаватыя з бела-шараватым, шараватым або ружова-карычняватым адценнем, радзей зеленаватыя або карычняватыя. Глыбокiя плямы – папяліста-чорныя, светлыя, дробныя i рэдкiя, паверхневыя – чорна-бурыя. Памеры: 56,0 х 40,0 мм (51,0-62,0 х 36,0-43,0 мм).

Арэал: разарваны, узбярэжжы Еўропы, закрыты арэал на У Еўропы i З Азii, узбярэжжы паўн.-ўсх. Азii.

Пералёты: IV-V,VIII-X. Заходнія папуляцыi і з паўд. Еўропы (ад канала Ла-Манш да Іспаніі, а таксама з Ісландыі) аселыя.

Месца зiмовак: часткова ў межах гнездавога арэала, паўд. Азiя, паўн. Афрыка.

Беларусь: рэдкі, распаўсюджаны толькі на поўдні і паўночным захадзе краіны пералётны від. Гняздуюцца птушкі падвіду H.o.longipes, на паўночным захадзе адзначаюцца птушкі з прыкметамі H. o. ostralegus.

: перш за ўсё – марскія пясчаныя берагi i дзюны, дэльты рэк i iх разлiвы, у паўд.-ўсх. частцы арэала – берагi кантынентальных вадаёмаў. У апошні час таксама сельгастэрыторыі – галоўным чынам лугі.

Чорна-белы з чырвонымi нагамi i трошкi сплясканай з бакоў чырвонай дзюбай. Маладыя падобныя да дарослых, але карычняватыя i на шыi белая палоска (у дарослых з’яўляецца ў зiмовым уборы). Голас: шлюбны – свiсцячае «пьюлiт, клiрiп, квiквiквiт», звычайны – клііп, кіпіт, кіпіт», пераходзячы ў адрывістае «кік, кік…», позыў – прарэзлiвае «пiт». Галаслiвы. Даўжыня цела 40-46 см, размах крылаў 79-88 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © А. Кляшчук|© Дз. Якубовіч|© Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: