Сеўка залацістая
Сямейства Сяўцовыя
Лацінская назва: Pluvialis apricariaПадвiды: P. a. apricaria – Вялiкабрытанiя, Германiя, Данія, паўд. Фенаскандыя i прыбалтыйскiя краiны; P. a. altifrons – цэнтр.-ўсх. Грэнландыя, Iсландыя, Пн Фенаскандыі і на У да п-ва Таймыр.
Бiятоп: P. a. apricaria – вялікія мохавыя балоты і тарфянікі; P. a. altifrons – тундра (часцей за ўсё ў далiнах рэк) да мяжы лясоў. На пералётах i зiмоўцы – марскiя ўзбярэжжы, прырэчныя лугi, пашы, азiмыя збожжавыя, стэпы.
Гняздо: у ямцы, скупа высланай мохам, лішайнікамi i сухой травой на адкрытым месцы, часам пад кустом, спарадычна ў кусце (у гэтым выпадку высцiлка скупая з прымессю лiсця, а часам i пер’я) або паміж скаламi. Часам выкарыстоўвае паўторна старыя гнёзды. D = 12-15 см, H = 3-5 см.
Яйкi: звычайна 4 (2-5), грушападобныя або авальныя, афарбоўка вельмі зменлівая: светла-зялёна-аліўкавыя, крэмавыя, чырвона-карычневыя, жоўта-карычневыя з мноствам чырвона-карычневых плям, якіх больш на шырокім канцы. Памеры: 52,0 х 35,0 мм (48,0-56,5 х 33,0-39,0 мм).
Арэал: Грэнландыя, Ісландыя, Ірландыя, прыбалтыйскiя краiны, Вялiкабрытанiя, Скандынавія і на У да п-ва Таймыр.
Пералёты: III-IV, VII-X (XI).
Месца зiмовак: паўд. і зах. Еўропа (Вялікабрытанія і Ірландыя, дзе часта аселая), паўн. Афрыка, Пд Каспiйскага м., паўд.-зах. Азiя (ад Персiдскага залiва да Шры Ланкi).
Беларусь: вельмі рэдкі, вядомы на гнездаванні толькі ў паўночнай палове краіны, але больш звычайны у час транзітных міграцый від.
Падобныя да сяўца, але верх галавы i цела жоўта-залатыя ў дробныя цёмныя плямкi. У шлюбным уборы цёмныя плямы знізу цела i галавы (значна меншыя ў паўднёвай морфы). У негнездавы час i маладыя знізу светлыя, з больш цёмнымі, чым у сяўца, грудзьмi. У палёце ад споду крылы аднародна светлыя, зверху адсутнiчаюць або слаба вызначаныя светлыя палосы, цямнейшы хвост. Голас: тужлiвае флейтавае двухскладовае «тлю-іi». Даўжыня цела 25-29 см, размах крылаў 55-65 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: