Крэчатка
Сямейства Сяўцовыя
Лацінская назва: Vanellus gregariusПадвiды: не мае.
Бiятоп: сухiя стэпы.
Гняздо: у ямцы, скупа высланай сухой травой (часам без высцiлкi) паблiзу сухiх бадылёў. D = 9-13 см, H = 5-6 см.
Яйкi: 4 (3-5), грушападобныя, жоўта-, алiўкава- або глiнiста-карычневыя з чорна-бурымi плямамi, асабліва на шырокiм канцы, некалькі шэрых штрыхоў. Памеры: 49,5 х 34,5 мм (42,0-50,0 х 31,5-36,0 мм).
Арэал: ад нiжняга цячэння Волгі да ўсх. Казахстана.
Пералёты: пералётная (III) ІV-V, VIII-X. Залятае ў Еўропу (Вялікабрытанію, Ірландыю, Італію, Францыю, Германiю, Бельгію, Галандыю, Данiю, Швецыю, Фінляндыю, Польшчу, Чэхію, Славакію, Венгрыю, Аўстрыю, Швейцарыю, Іспанію, Партугалію, Грэцыю, б. Югаславію, Балгарыю, Румынію, на Кіпр, Мальту, Канарскія а-вы.
Месца зiмовак: паўд.-зах. Азiя, Месапатамія i паўн.-ўсх. Афрыка (р.Ніл).
Беларусь: вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.
Палева-глiнiстага колеру з цёмным верхам галавы, цёмнай плямай на сподзе цела i цёмнымi канцамi крылаў. Хвост белы з чорнай паласой на канцы (параўн. з 193). Над вокам доўгае, белае брыво. Маладыя з больш аднароднай афарбоўкай. Голас: скрыпучае «кры-кры». Даўжыня цела 27-33 см, размах крылаў 63-76 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: