Качка-огар

Сямейства

Лацінская назва: Tadorna ferruginea
Ангельская назва: Ruddy shelduck
Руская назва: Огарь

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: не мае.

Бiятоп: кантынентальныя вадаёмы (часта салёныя) сярод адкрытых або крыху зарослых тэрыторый, таксама на рачных берагах, абрывах i дзюнах, абрывах у стэпах.

Гняздо: у пакiнутай нары, шчылiнах абрываў, пад навесамi камянёў, у пакiнутых пабудовах, дуплах, часам самi выкопваюць нару.

Яйкi: 8-11, колеру слановай косцi. Памеры: 68,5 х 46,5 мм (60,0-70,5 х 44,5-50,0 мм).

Арэал:разарваны – паўн.-зах. Афрыка, паўд.-ўсх. Еўропа (Грэцыя, Балгарыя, Румынія, Малдавія, Украіна), М. Азiя, Б. Усход i ад Сярэд. Азiі да цэнтр. Кiтая.

Пералёты: мiжземнаморскiя i паўд.-азiяцкiя папуляцыi аселыя, астатнiя – пералётныя. Залятае на многiя краiны Еўропы i Азii на Пн ад межаў арэала.

Месца зiмовак: часткова ў межах гнездавога арэала, непасрэдна на Пд ад яго, ва ўсх. Азii i на р.Нiл.

Беларусь: вельмі рэдкі залётны від.

Палавы дымарфізм слаба вызначаны. Цалкам іржавага колеру з больш светлай галавой і цёмна-белай паласой на баку цела. У самцоў тонкае цёмнае кольца на шыі. Дзюба чорна-бурая, люстэрка цёмна-зялёнае. Голас: моцнае і гучнае «анг», падобнае да гогату гусей, часта крычыць гучным гарлавым «турр-гоанг-го». Даўжыня цела 61-67 см, размах крылаў 120-145 см. Самка крыху меншая за самца.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Yogendra Joshi

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: