Пясочнік ісландскі
Сямейства Бакасавыя
Лацінская назва: Calidris canutusПадвіды:з 5 падвідаў у Еўропе сустракаюцца толькі 2: C. c. canutus –цэнтр. і паўн. Сібір, Таймыр, Новасібірскія а-вы, верагодна, Якуція (зімуе ў зах. і паўд. Афрыцы і, магчыма, у Аўстраліі); С. c. islandica – паўн.канадскія астравы, арх. Франклiна і Грэнландыя (зімуе ў зах. Еўропе).
Біятоп:арктычная пагоркавая або горная тундра далёка ад марскіх берагоў, аддае перавагу паўастравам і астравам, якія выступаюць на Пн за край мацерыка; на Грэнландыі – скалістыя паліцы са скальным друзам, вулканічнай лавай або кучамі лёду з ледавiкоў. Пад час пералётаў і на зімоўцы – марскія ўзбярэжжы (пясчаныя, глеевыя або камяністыя).
Гняздо:на сухім адкрытым пагорку, звычайна паблізу вады, часам у купіне раслін. Амаль плоская ямка з высцілкай з кавалкаў раслін і лішайнікаў. D= прыбл. 10-11 см., h = прыбл. 5 см.
Яйкі:3-4, ад авальных да грушападобных, светла-гліністыя, жаўтавата-зеленаватыя або аліўкава-зеленаватыя, глыбокія плямы – невялікія, светла-фіялетавыя, паверхневыя – чорна-карычневыя, на тупым канцы могуць злівацца. Памеры: 43,0 х 30,0 мм (34,5-45,9 х 26,0-31,5 мм).
Арэал:разарваны. Ізалявана, невялікімі «астраўкамі» ў крайніх раёнах Паўн. Галарктыкі, у Азіі і Амерыцы. Магчыма, гняздзіцца і на Шпіцбергене.
Пералёты:пералётны (IV-V, VII-X). Рэгулярна пралятае праз Еўропу.
Месца зімовак:зах. Еўропа, Брытанскія а-вы, Ірландыя, Інданезія, Малайзiя, Індакітай, Аўстралія, Новая Зеландыя, паўн., зах. і паўд. Афрыка, паўд. ўзбярэжжы Паўн. (Фларыда), Цэнтр. і Паўд. Амерыкi (галоўным чынам Аргенцiна).
У шлюбным уборы спод цела ржавага колеру, верх жоўта-карычневы з выразнымi цёмнымi рыскамi. У негнездавы час шаравата-карычняваты, ад споду белы. Верх цела з характэрным лускаватым рысункам. Дзюба кароткая i прамая. У палёце зверху светлая паяснiца i хвост з мноствам цёмных плямак, па краі крыла больш светлая паласа. Голас: нiзкае «туй, нуiт», калі ўзлятае – флейтавае, цiхае «тлiт-тлiт». Даўжыня цела 23-27 см, размах крылаў 46-55 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: