Пясочнік белахвосты

Сямейства

Лацінская назва: Calidris temminckii
Ангельская назва: Temmink`s stint
Руская назва: Песочник белохвостый

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:не мае.

Біятоп:пераважна арктычная тундра, таксама ў Субарктыцы і нават у зоне тайгі. Часта на астравах і фіёрдах, дэльтах, каля рэк і ручаёў. У фіёрдах і гарах даходзіць да 250-1200 м в.у.м. Пад час пералётаў і на зімоўцы: марскія ўзбярэжжы (звычайна адкрытыя – пясчаныя або глеевыя, эстуарыі) і берагі вялікіх кантынентальных вадаёмаў, менш або больш зарослыя балоты і нават арашаемыя ландшафты.

Гняздо:пад прыкрыццем травяністай расліннасці або на адкрытым месцы, часта ў купіне, пад кустамі вярбы або карлікавай бярозы, паміж камянямі і ў да т.п. сухіх месцах, непадалёк ад вады, у ямцы. Высцілка з лісця, асокаў або траў, часам без высцілкі. d = прыбл. 9 см.

Яйкі:4 (2-3), грушападобныя з вострым вузейшым канцом, зеленавата-гліністыя або шаравата-зеленаватыя, з глыбокімі жоўта-палевымi, карычнева-папялістымі або блакітна-папялістымі і карычнева-аліўкавымі цi карычневымі паверхневымі плямамі. Памеры: 29,5 х 20,5 мм (28,0-30,5 х 19,5-21,5 мм).

Арэал:Шатландыя, Скандынавія, крайняя паўн.-ўсх. Еўропа, паўн. Сібір да Чукоткі.

Пералёты:пералётны (V, VII-IX).

Месца зімовак:зах. і паўд. Еўропа (міжземнаморскі басейн), Месапатамія, паўд.-ўсх. і ўсх. Азія (Індыя, Індакітай, Філіпіны, Японія, Тайвань), Аравійскі п-аў, паўн. і цэнтр. Афрыка.

Беларусь: нешматлікі транзітна мігрыруючы від.

Падобны да малога кiркуна, але без белага рысунка на спiне, ногi зялёна-жоўтыя. Менш стракаты, асаблiва ў негнездавы час. Над вокам белае брыво. Увогуле ў афарбоўцы дамiнуе шэры колер. У палёце паяснiца i сярэдзiна хваста цёмныя, але бакавыя рулявыя белыя. Узлятае рэзка ўгару падобна да бакаса. Голас: высокае, вiбрыруючае «тiрр», шлюбны – чыстае цвырканне. Даўжыня цела 13-16 см, размах крылаў 27-37 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © В. Пракапчук|© Дз. Якубовіч|© Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: