Качка пярэстая

Сямейства

Лацінская назва: Tadorna tadorna
Ангельская назва: Shelduck
Руская назва: Пеганка

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: не мае.

Бiятоп: пясчаныя або ілістыя марскія ўзбярэжжы, на Пд таксама марскія астравы, эстуарыі, лагуны, засоленыя ўчасткі, розныя тыпы прэсных вадаёмаў у глыбі кантынентаў (асабліва азёрныя астравы), а таксама яры і абрывiстыя пагоркi паблiзу ад мораў, якiя параслi густымi кустамi або групамi дрэў.

Гняздо: у норах (пакінутых лiсамі або барсукамі), радзей пад каранямi або ў дуплах паваленых дрэў. Адтулiна добра схаваная ў кустах або навiслымi травамi. Гнёзды ў норах на адлегласцi прыбл. 1 м ад увахода (спарадычна да 3-4 м). Знешняя частка з сухiх траў (часта з прымессю марскiх водарасцей), багатая высцiлка з пуху.

Яйкi: 7-12, з тупым вузейшым канцом або з аднолькавымi канцамi, белыя. Памеры: 67,0 х 47,0 мм (60,0-75,0 х 42,0-51,0 мм).

Арэал:разарваны: лакальна ў Еўропе, галоўным чынам на паўн.-зах. узбярэжжах Чорнага i Каспiйскага м. (ліняючыя птушкі збіраюцца на Гельгаландзе, Фрызскіх а-вах, у Галандыі і Вялікабрытаніі), у Міжземнаморскім басейне, Сярэд. Азiі, Б. Усходзе, паўн. Афрыцы.

Пералёты: IV, IX-X.

Месца зiмовак: Брытанскiя а-вы, зах. Еўропа, Мiжземнае м., паўд. Азiя.

Беларусь: вельмі рэдкі залётны від; толькi аднойчы адзначаны на гнездаванні.

Палавы дымарфізм слаба вызначаны – у гнездавы перыяд у самцоў з’яўляецца нарасць каля асновы чырвонай дзюбы. У самак белае кольца вакол асновы дзюбы. Дарослыя птушкі маюць чорную галаву з зялёным бляскам, за белымі грудзьмі характэрная паласа ржавага колеру. У маладых буры верх і белы ніз цела, люстэрка ржава-зялёнага колеру. Голас: глухое, мяккае «га-га-га-га», хуткае насавое «акакакак», у самцоў у шлюбны перыяд – тонкае, свісцячае «вхі-оо» або цвіе-цвіе», у самак – нізкае, гарлавое «га-гаг», «арра», «корр». Даўжыня цела 58-71 см, размах крылаў 110-135 см. Самка крыху меншая за самца.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: