Кулён вялікі

Сямейства

Лацінская назва: Numenius arquata
Ангельская назва: Curlew
Руская назва: Кроншнеп большой

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: N. a. arquata – зах. і цэнтр. Еўропа; N. a. orientalis – паўд.-ўсх. Еўропа і Сібір.

Біятоп: вялікія вільготныя тэрыторыі, вільготныя лугі, часцей за ўсё заліўныя, як натуральныя, так і штучныя (сельскагаспадарчыя), таксама стэпы (паблізу вільготных тэрыторый), дзюны, тарфянікі.

Гняздо: на выступаючай з вады купіне травы альбо асакі (спарадычна на астраўках сярод балот). Высцілка з невялікай колькасці сухой травы або асок і некалькіх пёраў. D = 15-24 см, h = 3-12 см.

Яйкі: звычайна 4 (2-6), грушападобныя, шэра-аліўкавыя, шэра-зеленаватыя альбо папяліста-жоўтыя. Плямы даволі вялікія: глыбокія – шэра-зеленаватыя, паверхневыя – аліўкава-карычневыя або чырванавата-карычневыя. Памеры: 66,5 х 46,5 мм (63,0-71,0 х 44,5-50,0 мм).

Арэал: Еўропа (акрамя Пд і крайняй Пн), шырокай паласой праз Азію да ўсх. Кітая (у зах. Еўропе толькі лакальна).

Пералёты: III-V, VII-IX. У зах. частцы арэала – аселы.

Месца зімовак: зах. Еўропа, басейн Міжземнага м., М. Азія, паўд. ўзбярэжжа Каспійскага м., паўд. Азія і ўсх. Японія, Малайскі арх. і Барнэо, Аравійскі п-аў, узбярэжжы Афрыкі і Мадагаскар.

Беларусь: спарадычна распаўсюджаны, рэдкі пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Вялiкая птушка з доўгай, моцна загнутай унiз дзюбай i параўнальна доўгiмi нагамi. На галаве адсутнiчаюць палоскi, але яны добра бачныя на рулявых пры палёце. Маладыя больш светлыя i з карацейшай дзюбай. Голас: павольнае, флейтавае, гучнае «коур-лiк, крвіі, або кру-іі», шлюбны – павольнае «д’юі-дзьюі-трайю», часам павольная кві-кві-кві» . Даўжыня цела 50-70 см, размах крылаў 80-110 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: