Кулік-чарняк

Сямейства

Лацінская назва: Tringa ochropus
Ангельская назва: Green sandpiper
Руская назва: Черныш

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:не мае.

Біятоп:тарфянікі, балоты, вільготныя лугі, невялікія вадаёмы, рэчкі з павольным цячэннем сярод альховых, бярозавых, сасновых лясоў або ельнікаў, радзей у іншых.

Гняздо:від кулікоў, які звычайна гняздзіцца на дрэвах, часам далёка ад вады. Займае гнёзды вранавых, драздоў, галубоў, а таксама вавёрак. Папраўляе толькі гняздо сарокі – разбурае дах, а таксама вавёркі – робіць у моху латок. Можа гняздзіцца і на натуральных платформах з крон або галін, значна радзей – на версе стаячых пнёў, купінах або на зямлі, у такіх выпадках гэта паглыбленне без высцілкі або толькі з невялікай колькасцю рэшткаў з бліжэйшага наваколля.

Яйкі:4 (2-3), грушападобныя да авальных (уздутыя ў аснове) з вострым вузейшым канцом, часцей за ўсё зеленавата-шэрыя, светла-аліўкавыя, часам белавата-рыжыя. Глыбокія плямы – шэра-фіялетавыя, паверхневыя (большыя за глыбокія) – карычневыя, чырвона-карычневыя або пурпурныя. Памеры: 39,0 х 28,0 мм (37,0-43,0 х 27,0-30,0 мм).

Арэал:ад цэнтр. Еўропы і Скандынавіі, шырокай паласой да Ціхага ак. Ізаляваныя папуляцыі ў Балгарыі, Італіі і Славеніі, у Казахстане і Прыкаспійскай нізіне.

Пералёты:III-IV (V), (VІ) VII-IX (X).

Месца зімовак:часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама Вялікабрытанія, зах., цэнтр. і паўд. Еўропа, басейн Міжземнага м., паўд. і ўсх. Азія, Філіпіны, Афрыка (акрамя пустынных раёнаў).

Беларусь: нешматлікі на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Цёмна-карычневы з цёмнымi нагамi i параўнальна шырокiмi палосамi на хвасце. У палёце крылы цёмныя зверху i чарнаватыя ад споду. Грудзi ў падоўжныя палосы. Голас: шлюбны – флейтавыя выгукi «дiдлюдi-дiдлюдi», позыў «тлю-iтiтiт», асцерагаючы «вiт-вiт». Даўжыня цела 21-26 см, размах крылаў 41-50 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © М. Гулінскі

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: