Кулік-марадунка

Сямейства

Лацінская назва: Xenus cinereus
Ангельская назва: Terek sandpiper
Руская назва: Мородунка

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:не мае.

Біятоп:забалочаныя берагі кантынентальных вадаёмаў (рэк і азёр), парослыя кустамі, хвашчом або зялёнай расліннасцю; узбярэжжы Балтыкі, галоўным чынам, у тайзе, на Пн у тундры і на Пд у забалочаных стэпавых раёнах.

Гняздо:звычайна паблізу вады, на сухім грунце, схаванае паміж травамі або кустамі, часам пад выкінутымі на бераг стваламі дрэў або адкрытае. Ямка без высцілкі або з высцілкай з сухой травы, асакі, лістамі рагозу, кавалкамі кары, расліннымі рэшткамі. D= прыбл. 8-12 (часам да 20 см), h= 3-4 см.

Яйкі:4 (2-5), грушападобныя да авальных, бела-карычнева-жоўтыя да крэмавых або аліўкавых (часам з шараватым або чырванаватымадценнем) з чорна- або цёмна-карычневымі плямамі (глыбокія – больш светлыя або фіялетава-шэрыя). Памеры: 38,5 х 26,5 мм (33,0-43,0 х 24,0-28,0 мм).

Арэал:ад паўн.-ўсх. Еўропы праз Азію да Ціхага ак. Ізаляваныя папуляцыі на Украіне і Беларусі. Гняздзіцца таксама ў Фінляндыі, Нарвегіі і Латвіі.

Пералёты:пералётны (IV-V, VII/VIII-IX). Залятае на З ад межаў арэала (у Вялікабрытанію, Францыю, Бельгію, Галандыю, Данію, Германiю, Швецыю, Эстонію, Літву, Польшчу, Чэхію, Славакію, Венгрыю, Аўстрыю, Швейцарыю, Іспанію, Румынію, Балгарыю, на Балеарскія і Канарскія а-вы, Мальту).

Месца зімовак:паўд. Азія (Індыя), Малайзiя, Барнэо, Аўстралія, Мадагаскар, усх. і паўд. Афрыка.

Беларусь: рэдкі, пашыраны ў паўд. частцы і адзінкава адзначаны на Пн-У пералётны від.

Характэрны сiлуэт. Ногi жаўтавата-аранжавыя. У палёце ад споду вельмi светлы. Голас: трохскладовае «куверіі…», позыў – флейтавае «хiа, хiа». Даўжыня цела 22-24 см, размах крылаў 34-45 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Т. Раманава|© Дз. Якубовіч|© Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: