Плывунчык кругланосы
Сямейства Бакасавыя
Лацінская назва: Phalaropus lobatusПадвіды:не мае.
Біятоп:тундравыя травяністыя мохавыя балоты на ўскрайках вадаёмаў і ўзбярэжжаў; у Ісландыі таксама на кавалках лавы, а ў Скандынавіі – ад зоны бяроз да альпійскай (паміж 600 і 1300 м в.у.м.). Пад час пералётаў – берагі мелкіх і глеевых вадаёмаў і марскія залівы; на зімоўцы – адкрытае мора.
Гняздо:у купіне травяністых раслін адразу каля вады, пад прыкрыццем навакольнай расліннасці, часам куста карлікавай вярбы, у ямцы, вытаптанай у моху. Высцілка з лісця травы, асакі, часта разам з лісцем вярбы. D= 6-10 см, Н = 2- 6 см.
Яйкі:(3) звычайна 4, амаль грушападобныя (уздутыя ў аснове і рэзка звужаюцца), аліўкава-бежавыя, зеленавата-бурыя або бела-жоўтыя; глыбокія плямы – сіня-бурыя, паверхневыя – зеленавата-карычневыя або цёмна-карычневыя, часта іх больш на тупым канцы. Памеры: 29,0 х 21,0 мм (24,0-34,5 х 18,0-21,5 мм).
Арэал:Пн Галарктыкі.
Пералёты:пералётны (V-VI, VII-X).
Месца зімовак:узбярэжжы Персідскага заліва, Аравійскага м., Інданезія, Малукка, Новая Гвінея, архіпелагі Бісмарка і Саламона, узбярэжжа зах. Афрыкі, зах. ўзбярэжжы Паўд. Амерыкі (ад Галапагоскіх а-воў да Чылі). Нешматлікія асобіны зімуюць на Атлантычным ак.
Беларусь: вельмі рэдкі, вядомы толькі ў час транзітных міграцый від.
Тонкая, доўгая дзюба. У шлюбным ўборы белы ад споду, зверху – цёмна-буры. Белае горла, на шыі рудая палоска (у самца менш выразная). Дзюба і ногі чарнаватыя. У негнездавы час падобны да пласканосага плывунчыка, адрозніваецца формай дзюбы і больш цёмным, з большай колькасцю палосак, верхам цела. Голас: падобны да пласканосага плывунчыка «віп, пріп», у месцах гнездавання «кік-кік-кікік-трі», асцерагаючы «шеррі». Даўжыня цела 17-20 см, размах крылаў 31-41 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: