Рагатун чорнагаловы
Сямейства Чайкавыя
Лацінская назва: Larus ichthyaetusБіятоп:узбярэжжы або марскія астравы, дэльты рэк і вялікія азёры, таксама саланаватыя і салёныя вадаёмы на астравах і астраўках; пасля гнездавання – марскія ўзбярэжжы (таксама парты) і рачныя даліны (звычайна бліжэй да вусця), вялікія азёры.
Гняздо:у калоніі (часта паблізу іншых чаек, але не ў змяшаных). На пяску, сярод трыснягу, кустоў або на адкрытым востраве (аснова заўсёды на сухім месцы), у ямцы, высланай сухімі рэшткамі трыснягу, водарасцямі, травой, карэньчыкамі і пер’ем. Часам без высцілкі. Гнёзды на купінах у форме правільнай чашы. d = 19-30 см, h= прыбл. 4 см.
Яйкі:2-3 (4), з рознымі канцамі, афарбоўка вельмі зменлівая – ад крэмавых або светла-папялістых праз жоўта-шэрыя, аліўкава-зялёныя да карычневых, часам блакітнаватыя з шэрымі глыбокімі, а таксама блакітна-шэрымі і карычневымі або чорна-карычневымі паверхневымі плямамі. Памеры: 78,0 х 53,4 мм (66,5-85,0 х 46,0-56,0 мм).
Арэал:разарваны; ад Крыма і Азоўскага м. праз паўн. раёны Каспійскага м. на У цэнтр. Азіі.
Пералёты:пералётная (II-IV, X).Залятае на еўрапейскі кантынент на Пн і З ад арэала (Швецыя, Галандыя, Бельгія, Швейцарыя, Вялікабрытанія, Германiя, Данія, Нарвегія, Латвія, Польшча, Беларусь, Чэхія, Венгрыя, Аўстрыя, Італія, Мальта, Грэцыя, Балгарыя, Румынія, Кіпр, Мадэйра).
Месца зімовак:мала вядомыя – лакальна ў Туркменістане і Азербайджане, ва ўсх. частцы Міжземнага м., на Чырвонам і Каспійскам м., Персідскі заліў, узбярэжжы Аравiйскага м., Індыі і Бенгальскга заліва; зрэдку ў Турцыі, часцей ў паўн. Ізраілі, рэгулярна на азёрах Эфіопіі i яе ўзбярэжжы.
Беларусь:вельмі рэдкі залётны від, упершыню адзначаны ў 1998 г.
Белая з шэрымі спінай і верхам крылаў, канцы крылаў чорныя. Летам характэрна чорная галава з белым кольцам вакол вока (сярод буйных чаек толькі гэты від мае чорную галаву). У негнездавы час на баках і версе галавы цёмныя плямы (не блытаць з чайкай-клыгуном). Увесь час зеленавата-жоўтыя ногі і трохкаляровая дзюба (чырвона-чорна-жоўтая) характэрнай формы. Маладыя зверху цёмна-карычневыя з больш светлай галавой, найлепшай адметнай рысай для іх з’яўляецца форма дзюбы, акрамя гэтага, махавыя другой ступені цёмна-карычневыя з белымі заканчэннямі і знешнімі краямі. Голас: прарэзлівае, хрыплае карканне. Даўжыня цела 57-72 см, размах крылаў 149-175 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: