Чайка шызая

Сямейства

Лацінская назва: Larus canus
Ангельская назва: Common gull
Руская назва: Чайка сизая

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:L. c. canus– зах. і паўн. Еўропа ад Ісландыі, Брытанскіх а-воў і паўн. Францыі на У да Белага м.; L. c. heinei – усх. Еўропа, Расія ад п-ва Канін і раёнаў Масквы на У да паўн.-цэнтр. Сібіры (да р. Лены); L. c. kamtschatschensis – паўн.-ўсх. Сібір; L. c. brachyrhynchus – паўн. Аляска і паўн. Макензі да Брытанскай Калумбіі.

Біятоп:камяністыя, пясчаныя, радзей скалістыя марскія ўзбярэжжы і астравы або тое ж на вялікіх вадаёмах і рэках, пакрытыя рэдкай травяністай расліннасцю або верасам і невялікімі кустамі, таксама балоты. У Нарвегіі даходзіць да 1400 м в.у.м., хоць з’яўляецца птушкай нізін. Пасля гнездавання: узбярэжжы мораў і розныя тыпы кантынентальных вадаёмаў (за выключэннем горных).

Гняздо:звычайна ў калоніях разам з іншымі відамі, радзей адзіночна. Паміж рэдкай і высокай расліннасцю, у сухім месцы, звычайна даволі блізка ад вады, хаця часам і далёка. У ямцы, высланай сухой травой і іншым раслінным матэрыялам (часам высцілка пакладзена на вярбовыя галінкі). Гняздзіцца таксама на скалах, дахах будынкаў, радзей – на абрывістых скалах і паліцах, кустах або мёртвых дрэвах, нават да 10 м над зямлёй. d= 20-30 см, h= 3-7 см.

Яйкі:3 (1-4, зрэдку 5), крыху падоўжаныя, звычайна з тупым вузейшым канцом, гліністага колеру, часта з зеленаватым адценнем, аліўкавыя, жоўта-карычневыя, светла-зялёныя або светла-блакітныя. Глыбокія плямы – светлыя, папяліста-бурыя, паверхневыя – цёмныя, аліўкава-карычневыя або цёмна-карычневыя. У выключных выпадках – без плям. Памеры: 57,0 х 41,0 мм (51,0-62,0 х 38,0-44,0 мм).

Арэал:зах., цэнтр., усх. і паўн. Еўропа праз Азію на Уда Ахоцкага і Берынгава м., Аляска, паўн.-зах. Канада.

Пералёты:паўднёвыяі заходне-еўрапейскія папуляцыі аселыя, качуючыя, паўночныя– пералётныя – (III) IV (V), (VІІ) VIII-XI.

Месца зімовак:часткова ў межах гнездавога арэала (узбярэжжы Скандынавіі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Балтыкі), а таксама Міжземнае, Чорнае і Каспійскае м., Персідскі заліў, Кітай, Японія, Сахалін, зах. ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі.

Беларусь:рэдкі на гнездаванні, пералётны і ў большай колькасці транзітна мігрыруючы від; каля незамерзлай вады часам сустракаецца і ўзімку.

Афарбоўкай падобная да чайкі-клыгуна, але меншая і з характэрнымі жаўтавата-зялёнымі нагамі і дзюбай (без чырвонай плямы). Узімку падобная да чайкі-клыгуна, але на галаве больш выразныя шэрыя палосы. Маладыя шэра-карычневыя, у другую зіму лягчэй вызначаюцца па чорнай папярочнай паласе на канцы хваста. Голас: значна больш высокі, чым у чайкі-клыгуна, – вострае, крыклівае «аг-аг-аг», альбо «эйг-эйг-эйг». Даўжыня цела 38-46 см, размах крылаў 105-130 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © А. Несцераў| Фота 2-4- © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: