Чайка-рагатуха
Сямейства Чайкавыя
Лацінская назва: Larus cachinnansПадвіды: L. c. atlantis – Азорскія а-вы да Мадэйры і Канарскія а-вы; L. c. michahellis – зах. і паўд. Еўропа, паўн.-зах. Афрыка на У да Міжземнага м.;L. c. cachinnans – Чорнае м. да Каспійскага і ўсх. Казахстан; L. c. barabensis – стэпы цэнтр. Азіі; L. c. mongolicus – паўд.-ўсх. Алтай, Байкал да Манголіі.
Біятоп: узбярэжжы і марскія астравы (як пясчаныя, так і скалістыя), салёныя прыбярэжныя балоты, засоленыя месцы, прыморскія дзюны, вусці рэк і лагуны, берагі і а-вы на вялікіх рэках і азёрах, у цэнтр. Азіі – азёры ў стэпах і паўпустынях. У Кіргізіі даходзіць да 1700 м в.у.м.
Гняздо: у калоніях часта з іншымі відамі чайек, на зямлі, скалах, часам паміж кустамі, у апошні час – на дахах будынкаў, як і 270. У высцілцы часам ёсць пёры і косці птушак – часам яйкі адкладваюць непасрэдна на скалу. D = 37-48 см, d = 23-27 см, h = 5-7 см.
Яйкі: (2) 3-4, крыху падоўжаныя, светла-карычневыя, жаўтаватыя або аліўкава-зялёныя, часам блакітнаватыя з карычневымі або чорна-карычневымі плямамі, якіх больш на тупым канцы. Памеры: 71,4 х 50,0 мм (66,0-74,0 х 46,5-53,8 мм).
Арэал: разарваны. Ад атлантычных узбярэжжаў Францыі і Іспаніі праз еўрапейскія і афрыканскія міжземнаморскія краіны, Балгарыю да Чорнага м. і на Пн-У ад яго і на Пн да Каспійскага м. (уздоўж Дняпра і Волгі), лакальна ў Германii і Аўстрыі. На У праз Казахстан і цэнтр. Азію да тэрыторый на У ад воз. Байкал, Манголіі і паўн.-ўсх. Маньчжурыі (Кітай).
Пералёты: паўднёвыя папуляцыі аселыя, паўночныя – пералётныя або качуючыя (І) ІІ-V, (VII) VIII-X (XI).
Месца зімовак: часткова ў межах гнездавога арэала, Чорнае, Каспійскае, Чырвонае м., Персідскі заліў, узбярэжжы Аравійскага п-ва, Месапатамія, басейн Міжземнага м., таксама цэнтр. і зах. Еўропа, еўрапейскія і паўн.-афрыканскія ўзбярэжжы Атлантыкі, уздоўж р. Амудар’я і ўзбярэжжы Кітайскага м.
Беларусь: з 1990-х гадоў пачала хутка распаўсюджвацца і ў невялікай колькасці адзначацца на гнездаванні спачатку ў паўд. раёнах, а потым па ўсёй краіне.
Мае цёмна-жоўтыя ногі, шаравата-жоўтую радужыну вока, вакол вока ярка-чырвонае кольца. У дарослых птушак дзюба больш інтэнсіўнага, чым у чайкі-клыгуна, жоўтага колеру, няправільнай формы пляма на дзюбе большая, мантыя цёмная. Голас: больш насавы, чым у чайкі-клыгуна, і хуткі. Даўжыня цела 55-69 см, размах крылаў 130-160 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: