Чайка трохпалая

Сямейства

Лацінская назва: Rissa tridactyla
Ангельская назва: Kittiwake
Руская назва: Моевка

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:R. t. tridactyla – паўн. Атлантыка ад цэнтр.-паўд. Канады і паўн.-ўсх. ЗША на У праз Грэнландыю, зах. і паўн. Еўропу да паўн. часткі п-ва Таймыр і Паўночнай Зямлі; R. t. pollicaris – паўн. частка Ціхага ак. ад паўн.-ўсх. Сібіры, Камчаткі, Ахоцкага м., Курыльскіх а-воў праз Берынгава м. да Аляскі.

Біятоп:скалістыя ўзбярэжжы паўночных мораў. У раёне Паўночнага м. гняздзіцца таксама на плоскіх скалістых або пясчаных паверхнях, вельмі нізкіх скалах і нават на будынках. Можа гняздзіцца да 20 км ад мора. У паслягнездавы час – галоўным чынам над адкрытым морам, дзе трымаецца галоўным чынам на кантынентальным шэльфе.

Гняздо:у калоніі; звычайна на скальных паліцах, часта з іншымі птушкамі, напр., F. glacialis. Плоская кучка з вялікай колькасці водарасцей, травы, лішайнікаў, моху і невялікай колькасці пёраў, усё гэта перакладзена глеем і памётам. d =25-30 см, Н= прыбл. 15 см (да 1 м).

Яйкі:2 (1-3), шэра-зялёныя, жаўтаватыя, пясочна-карычневыя, карычнева-аліўкавыя або карычняватыя; глыбокія плямы – папялістыя, паверхневыя – карычневыя або чорныя. Памеры: 55,0 х 40,0 мм (47,0 –61,5 х 35,0-44,0 мм).

Арэал:разарваны; узбярэжжы Паўн. Галарктыкі, у Амерыцы на Пд да Ньюфаўндленда. У Еўропе – Ісландыя, Шпіцберген, Скандынавія, Кольскі п-аў, в-аў Вайгач, Новая Зямля, Брытанскія а-вы, Ірландыя, Данія, Германiя, Францыя, Іспанія, Грэнландыя.

Пералёты:пералётная або качуючая (III-V, (VIII) IX-X).

Месца зімовак:часткова ў межах гнездавога арэала, паўн. і цэнтр. Атлантыка паміж Еўропай і Амерыкай; зах. частка Міжземнага м. і Ціхі ак. на Пн ад Тропіка Рака.

Беларусь: вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.

Апярэнне белае з шэрым, канцы крылаў з чорнымі заканчэннямі ў выглядзе трохвугольнiка (не пераблытаць з шызай чайкай, якая крыху большая і звычайна мае белыя плямы на чорных заканчэннях махавых), ногi чорныя, дзюба жоўтая. Вока выразнае, цёмнае. У няшлюбным уборы галава i шыя шэрыя. Маладыя з чорна-шэрым рысункам зверху кылаў, але ад маладых іншых відаў з падобнай афарбоўкай адрознiваюцца выразным чорным і шырокім «сярпом» на шыі, а таксама лёгкай выразкай на канцы хваста, які мае чорнае заканчэнне. Голас: толькі ў месцах гнездавання падае розныя гукі, напрыклад, высокія «кiтi-вiiк», прарэзлівыя «кiей, кiйаў, йа, йа». Даўжыня цела 38-46 см, размах крылаў 90-120 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Andreas Trepte

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: