Крычка пярэстаносая
Сямейства Крычкавыя
Лацінская назва: Sterna sandvicensisПадвіды:з 3 падвідаў у Еўропе толькі S. s. sandvicensis.
Біятоп:часцей за ўсё плоскія марскія ўзбярэжжы (часта з моцным прыбоем або бурунамi). У паўд.-ўсх. частцы арэала – нізкія берагі кантынентальных мораў або салёных вадаёмаў, у паўн.-зах. частцы арэала – марскія і акіянскія ўзбярэжжы з вялiкiмі хвалямі, вельмі лакальна (у Ірландыі) на астравах кантынентальных азёр. Калоніі ўтвараюць паблізу чыстай вады з пясчаным дном і вялікай колькасцю плаваючай каля паверхні рыбы.
Гняздо:у калоніі; у неглыбокай ямцы без высцілкі калявады (часам скупая высцілка ёсць у гнёздах паміж купінамі травяністай расліннасці), на пясчаных або скалістых берагах астраўкоў, на пясчаных мелях, дзюнах і да т.п. d =10-16 см.
Яйкі: 2 (1-3), звычайна крыху падоўжаныя з вострым вузейшым канцом, крэмава-белыя, светла-жоўта-шэрыя з густымі цёмна-шэрымі глыбокімі і чорна-карычневымі або аліўкава-карычневымі паверхневымі плямамі. Памеры: 51,0 х 36,0 мм (44,0-56,0 х 33,0-38,0 мм).
Арэал:разарваны; лакальна гняздзіцца на Пд Еўропы, на Брытанскіх а-вах і ў Ірландыі, а таксама на ўзбярэжжах ад Біскайскага заліва на У да Эстоніі, паўд. Нарвегіі і Швецыі, на Чорным, Каспійскiм і Азоўскiм м., у паўн. Афрыцы, Паўн., Цэнтр. і Паўд. Амерыцы, на Антыльскіх а-вах.
Пералёты:IV-V, VII-IX. Сустракаецца ў Еўропе па-за межамі арэала на в-ве Ян Мэен, у Ісландыі, на Фарэрскiх а-вах, у Люксембургу, Фінляндыі, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Аўстрыі, Швейцарыі, Македоніі, на Мадэйры і Азорскіх а-вах.
Месца зімовак:Міжземнае і Чырвонае м. і ўзбярэжжы Аравійскага м., Персідскі заліў, узбярэжжы паўд.-зах. Афрыкі, паўд. край Індыі, Мексіканскі заліў, узбярэжжы Паўд. і Цэнтр. Амерыкi.
Беларусь: вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.
Параўнальна вялiкіх памераў, белая, у палёце кароткае верацёнападобнае тулава, верх галавы чорны з невялiкiм чубам, бачным ззаду. Дзюба чорная з жоўтым канцом, ногi чорныя, хвост з параўнальна глыбокай выразкай. У гнездавы перыяд грудзi могуць быць з ружовым налётам (не блытаць з ружовай крычкай). У няшлюбным уборы верх галавы робiцца белым, толькi патылiца застаецца чорнай, жоўты канец дзюбы амаль не бачны. Маладыя падобныя на дарослых у няшлюбным уборы, але з карычневым верхам галавы i чорнымi канцамi крайнiх рулявых. Голас: хрыплае «кiррiк», гарлавое «керр», больш высокае пад канец «кiрр-кiт». Даўжыня цела 36-45 см, размах крылаў 88-105 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: