Голуб шызы
Сямейства Галубіныя
Лацінская назва: Columba livia forma urbanaГарадскі голуб C. l. формаurbanaпашыраны па ўсёй Еўропе, галоўным чынам у гарадах.
Анг – Feral pigeon, Фр – Pigeon domestique, Ням – Straßentaube, Пол – Golab miejski, Рус – Сизый (полудомашний) голубь.
Падвіды:C. l. livia– Еўропа; C. l. gaddi – астравы на У Міжземнага м., Егіпет і праз Сінай, Б. Усход і М. Азію да Ірана; C. l. neglecta – Каўказ, Туркменістан, Афганістан, Пакістан. Акрамя гэтых, вылучаюць яшчэ 9 падвідаў.
Біятоп:абрывістыя, патрэсканыя скалы, часта прыморскія (ахвотней з паўд. экспазіцыяй), гліністыя яры ў стэпах або каля рэк, а таксама руіны высокіх пабудоў сярод адкрытых тэрыторый. Пранікае ў населеныя пункту, ахвотна засяляе цэнтры гарадоў, дзе звычайна пасяляецца гарадскі галуб, якія таксама могуць быць здзічэлымі свойскімі галубамі (C. l. forma domestica) .
Гняздо:у шчылінах, норах, на скальных або гліністых паліцах, у выглядзе плоскай кучкі з галінак (аснова) і з невыразнай высцілкай з карэньчыкаў з прымессю травы, лісця і пёраў. D = 15-29 см, d = 8-14 см, h = 2-3 см. Гарадскія галубы гняздзяцца ў пабудовах, на гарышчах, балконах, дахах і да т.п.
Яйкі:звычайна 2 (1), эліптычныя або набліжаныя да эліптычных, белыя, бліскучыя. Памеры: 39,5 х 29,0 мм (33,0-43,5 х 26,0-31,5 мм).
Арэал:Фарэрскiя а-вы, Шатландыя і навакольныя астравы, Ірландыя, паўд. Еўропа, лакальна ў Пірэнеях і Альпах, М. Азія, Аравійскі п-аў і Б. Усход, зах., цэнтр. і паўд., месцамi ўсх. Азія, Індыя, Шры Ланка, паўн. Афрыка, на Пд да Джыбуці праз воз. Чад да Манровіі.
Пералёты:аселы.
Месца зімовак:у межах гнездавога арэала.
Беларусь:шырока распаўсюджаны ў населеных пунктах шматлікі аселы від.
C. l. neglecta
Вельмi падобны да напаўдзiкага гарадскога голуба. Белае надхвосце, на крылах дзве чорныя палоскi, астатняя частка цела шэрая (параўн. з 173). Каланiяльны. Голас: як у свойскага голуба. Даўжыня цела 31-36 см, размах крылаў 63-70 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: