Туркаўка кольчатая

Сямейства

Лацінская назва: Streptopelia decaocto
Ангельская назва: Collared dove
Руская назва: Горлица кольчатая

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:у Еўропе толькі S. d. decaoto – Еўропа да Азii, на Пд да паўн.-ўсх. Афрыкi, Туркменiя i паўн. Кiтай.

Біятоп:гарады (нізкія пабудовы, паркі), а таксама вёскі з высокімі дрэвамі і садамі.

Гняздо:звычайна ў ніжняй частцы кроны лісцевых дрэў (пераважна ў развілцы, але бліжэй да ствала). Ажурны слой з тонкіх і пругкіх галінак. D = 14-17 см, H = прыбл. 3 см, h = прыбл. 1,5 см.

Яйкі:звычайна 2, з аднолькавымі канцамі, белыя, бліскучыя. Памеры: 31 х х 24 мм (29-32 х 22-25 мм).

Арэал:разарваны; Еўропа (акрамя З, У і Пн), М. Азія, Б. Усход, паўд. Азія да Шры Ланкі, Бірмы, цэнтр. Азія і паўн. Кітай, Карэйскі п-аў, лакальна ў Японіі.

Пералёты:аселая, нерэгулярна вандруе.

Месца зімовак:у межах гнездавога арэала.

Беларусь:звычайны на гнездаванні ў населеных пунктах аселы від.

Сiлуэтам падобная да звычайнай туркаўкі, але афарбоўка iншая, хвост больш доўгi, на шыі чорны «серп», рулявыя знізу да паловы чорныя, ад паловы белыя. (У Еўропе разводзяць афрыканскую туркаўку, S.roseogrisea, якая мае больш кароткі хвост, больш светлую афарбоўку, іншы голас). Голас: нiзкае «ду-дууу-ху», у палёце хрыплае «хххх». Даўжыня цела 29-35 см, размах крылаў 47-55 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: