Качка-крыжанка

Сямейства

Лацінская назва: Anas platyrhynchos
Ангельская назва: Mallard
Руская назва: Кряква

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: A. p. platyrhynchos – Еўропа, Азiя, Паўн. Амерыка; A. p. conboschas – паўд.-зах. Грэнландыя; A. p. wyvilliana – Гаваi; A. p. laysanensis – паўд.-зах. Гаваi (в-аў Лайсан); A. p. fulvigula – паўд.-ўсх. ЗША (Фларыда); A. p. maculosa – ад паўд. ЗША да Мексiкi i Антыльскiх а-воў. Больш часта гiбрыды з 23 вiдаў належаць да роду Anas.

Бiятоп: берагi вадаёмаў, невялiкiя балоты, саланаватыя эстуарыі і марскія затокі, тарфянiкi i залiўныя лугi, берагi равоў, якiя параслi дрэвамi, забалочаныя алешнiкi. Астатнiм часам таксама i ў гарадах.

Гняздо: звычайна недалёка ад вады, прыкрытае, часцей за ўсё на невялiчкай купiнцы (часам у дуплiстых вербах або пакiнутых гнёздах варон, у дуплах i штучных гнёздах). Чашападобнае, з вялiкай колькасцi травы, асакі, лiстоў трыснягу, рагозу (у алешнiках з вялiкай колькасцю сухiх лiстоў дрэў). Высцiлка даволi багатая з шэра-чорнага пуху, які перамешаны з раслiнным матэрыялам; у паўторных кладках пуху бывае мала. D = 27-28 см, d = 15-20 см, H = 10-15 см, h = 6-13 см.

Яйкi: 8-14, звычайна з рознымi канцамi i тупым вузейшым канцом, бела-зеленаватыя або белыя. Памеры: 56,0 х 40,0 мм (49,0-67,0 х 37,0-46,0 мм).

Арэал:Еўропа, Азiя без Пн i Пд, Паўн. Амерыка, узбярэжжа Грэнландыi, на большасцi астравоў абодвух акiянаў.

Пералёты: II-IV, VIII-XII. Паўднёвыя папуляцыi аселыя.

Месца зiмовак: часткова аселая; зах., часткова цэнтр. i паўд. Еўропа, паўд. Азiя, паўн. Афрыка, узбярэжжа Грэнландыi i Iсландыi, Цэнтр. Амерыка, Пд Паўн. Амерыкi i амерыканска-азiяцкiя ўзбярэжжы Цiхага ак.

Беларусь: звычайны на гнездаванні пералётны від, транзітны мігрант, у значнай колькасці застаецца на зімоўку.

Самец ў шлюбным уборы мае светла-папялістую спіну, цёмна-ржавага колеру грудзі, белае кольца на шыі, чорную галаву з зялёным бляскам, чорную паясніцу з 4 закручанымі ўверх пёрамі. Рулявыя – белыя, люстэрка – цёмна-сіняе, аблямаванае белымі палоскамі. Самка каштанава-карычневая з белымі рулявымі, люстэрка, як у самца. Краі дзюбы аранжавыя. Няшлюбны ўбор самца і апярэнне маладых, як у самкі. Вызначальныя рысы ў палёце – люстэрка і белы хвост. Голас: у самцоў хрыпкае «хрэ-хрэ» або «рэб-рэб», а таксама свісцячае «фіп»; самкі кракаюць «куак-куак-куак», з птушанятамі або падчас харчавання ціха і далікатна, у палёце больш гучна, прывабліваюць – яшчэ гучней. Даўжыня цела 49-65 см, размах крылаў 81-105 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © Р. Шайкін©| Фота 2- Т. Раманава| Фота 3- © А. Сербун| Фота 4- © С. Левы| Фота 5- © М. Гулінскі

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: