Сава белая

Сямейства

Лацінская назва: Bubo scandiaca
Ангельская назва: Snowy owl
Руская назва: Сова белая

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:не мае.

Біятоп:арктычная тундра(асабліва на схiлах узгоркаў непадалёк ад вадаёмаў, а таксама паблізу ўзбярэжжаў); у Нарвегіі даходзіць да 1500 м в.у.м. Пасля гнездавання: стэпы, палі, балоты (з групамі дрэў), рачныя даліны, парослыя кустамі, марскія ўзбярэжжы (асабліва пакрытыя невысокім лесам), населеныя пункту. Палюе днём.

Гняздо:на сухім схiле ўзгорка, земляным або скалістым пагорку, у ямцы без высцілкі або з вельмі невялікай колькасцю раслінных рэшткаў.

Яйкі:4-10 (2-15), акруглыя або авальныя, белыя. Памеры: 57,4 х 46,5 мм (53,5-70,2 х 42,0-49,3 мм).

Арэал:Пн Галарктыкі (пояс марскіх узбярэжжаў і астравоў).

Пералёты:аселая, качуючая і пералётная IV-V, IX-X (ХІ). Нерэгулярныя масавыя інвазіі ў Еўропу адбываліся ў XX ст. у 1911-12, 1915-16, 1919-20, 1922-23, 1926-27, 1932-33, 1935-36, 1938-39 гг., якія часам былі звязаны з міграцыямі лемінгаў. Сустракалі на Шпіцбергене (рэгулярна), Мядзведжым в-ве, в-ве Ян Мэен, Фарэрскiх і Нармандскіх а-вах, у Ірландыі, Францыі, Бельгіі, Люксембургу, Галандыі, Германii, Польшчы, Літве, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Аўстрыі, Албаніі, б. Югаславіі, Беларусі, на Украіне, Азорскіх а-вах.

Месца зімовак:на Пд гнездавога арэала, а таксама часткова ў цэнтр., паўн. і паўн.-ўсх. Еўропе, паўн., усх. і цэнтр. Азіі, Паўн. Амерыцы.

Беларусь: вельмі рэдкі залётны ўзімку від.

Буйная птушка, белая з мноствам каштанаватых плямак альбо папярочных палосак. Вочы жоўтыя. Самец больш белы i крыху меншы за самку. Маладыя падобныя да самкi, меншыя. Лятае i палюе ўдзень, часта лунае. Ад сокала-белазора адрознiваецца большай галавой i акругленымi крыламi. Голас: хутка паўтараемае «краў», падобнае на карканне арлана-белахвоста, i прыглушанае «рiк-рiк». Даўжыня цела 51-68 см, размах крылаў 140-166 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: