Сава-бярозаўка
Сямейства Савіныя
Лацінская назва: Surnia ululaПадвіды:з 3 падвідаў у Еўропе толькі S. u. ulula – Скандынавiя (акрамя крайняга Пд) на Упраз цэнтр. Сiбiр да Камчаткi i Сахалiна.
Біятоп:мяжа лесатундры і тайгі, на Пд – да лесастэпаў і сельгасландшафтаў. Спелыя рэдкiя хваёвыя або змяшаныя лясы (пазбягае цёмных хваёвых лясоў), часцей паблізу высечак, палян, тарфянікаў, рачных далін, перш за ўсё, на мяжы, а не ў глыбі дрэвастояў; у лесатундры або лесастэпах – у рачных далінах з вербава-таполевымі зараснікамі, невялікія лясы, бярозавыя гаi. У гарах даходзіць да верхняй мяжы лесу (на Алтаі – да 2000 м в.у.м.). Актыўная ўдзень, часта раніцай і ўвечары.
Гняздо:у дуплах, на абламаных вяршалінах дрэў. Плоскае, колападобнае, з сухіх галін (часцей хваёвых дрэў). D =50-80 см. Часам гняздзіцца ў гнездавых скрынках або ў перабудаваных гнёздах вранавых цi драпежных птушак.
Яйкі:4-10 (3-13), эліптычныя з павольна зрэзанымі вузейшымі канцамі, белыя, бліскучыя. Памеры: 40,0 х 32,0 мм (36,0-44,0 х 29,0-35,0 мм).
Арэал:ад Скандынавіі шырокім поясам праз Усх. Еўропу і Азію (акрамя крайняй Пн) да Сахаліна і Камчаткі, Цянь-Шань, а таксама Пн Паўн. Амерыкі (ад Ціхага ак. да Атлантыкі) акрамя крайняй Пн.
Пералёты:аселая і качуючая. Робіць інвазіі, у ХХ ст. у 1914-15, 1928-29, 1930-31, 1931-32, 1942-43, 1950-51, 1956-58, 1961-62, 1964-65, 1971-72, 1976-77, 1983-84 гг.
Месца зімовак:у межах гнездавога арэала, а таксама адразу на Пд ад яго.
Беларусь:вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.
Доўгiм хвастом i папярочнай паласатасцю падобная да шулякоў, сiлуэтам у палёце нагадвае сакалоў. «Тварны дыск» белаваты з чорным аблямаваннем па баках, вочы жоўтыя. Палюе таксама i ўдзень. Калі падпільноўвае здабычу, нахілена наперад, «нервова» пахістваючы хвастом. Голас: прарэзлівае «кi-кi-кi» або «улi-улi-улi», падобнае на голас сакалоў. Даўжыня цела 34-41 см, размах крылаў 70-82 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: