Кугакаўка даўгахвостая
Сямейства Савіныя
Лацінская назва: Strix uralensisПадвіды:S. u. uralensis – ад усх. часткі еўрапейскай Расіі да зах. Сібіры; S. u. liturata – ад паўн.-зах. часткі Скандынаўскага п-ва праз паўн.-ўсх. Еўропу (акрамя крайняй Пн) да цэнтр. Расіі; S. u. macroura – ізаляваныя папуляцыі ў паўд.-ўсх. Еўропе (Карпаты, Дынарскія горы). Акрамя гэтых, вылучаюць яшчэ 10 падвідаў.
Біятоп:спелыя, старыя хваёвыя або змяшаныя дрэвастоі (рэдка лісцевыя) са слаба развітым падлескам. Звычайна засяляе нізіны, але ў Славакіі даходзіць да 850 м в.у.м., у Румыніі – да 1600 м в.у.м.
Гняздо:у дупле, у спарахнелых ствалах, гнездавых скрынках (таксама напалавіну адкрытых), у глыбі лесу, часам займае гнёзды вялікіх птушак, галоўным чынам драпежных або вранавых, можа займаць гнёзды вавёрак). У выключных выпадках – у будынках, на зямлі або скалах. Без высцілкі.
Яйкі:2-4 (1-6), з аднолькавымі тупымі канцамі, авальныя, амаль акруглыя, белыя, бліскучыя. Памеры: 50,5 х 42,5 мм (46,5-57,5 х 38,5-47,5 мм).
Арэал:разарваны; паўн.-ўсх. Еўропа (акрамя крайняй Пн) і iдзе шырокім поясам праз Азію да Сахаліна і Японіі ўключна, а таксама Карпаты і Дынарскія горы, паўд. Кітай.
Пералёты:галоўным чынам – аселая і качуючая.
Месца зімовак:у межах гнездавога арэала, а таксама на Пд ад яго ў цэнтр. Азіі.
Беларусь:рэдкі, распаўсюджаны ў паўночнай палове краіны аселы від.
Доўгi, моцна паласаты хвост, сiлуэтам падобная да шэрай кугакаўкі. Шэра-белаватая з вялiкiмi карычневымi падоўжнымі рыскамi. «Тварны дыск» афарбаваны аднатонна. Вочы невялiкiя, цёмна-карычневыя (у адрозненне ад барадатай кугакаўкі). Палюе таксама i ўдзень. Голас: шлюбны «ху-ху-хуу», «хаў-хаў» (сярэдняе паміж пугачом і шэрай кугакаўкай), а таксама падобнае на голас шэрай кугакаўкі «ку-віт». Даўжыня цела 49-62 см, размах крылаў 115-140 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: