Сава вушатая
Сямейства Савіныя
Лацінская назва: Asio otusПадвіды:A. o. otus – Еўропа, Азія, паўд.-зах. Афрыка; A. o. canariensis – Канарскія а-вы; яшчэ вылучаюць 2 падвідыў Паўн. Амерыцы.
Біятоп: ускрайкi высакастволых хваёвых і змяшаных лясоў, парослыя дрэвамі рачныя даліны, групы старых дрэў сярод палёў, паркі, старыя могілкі, сады. У Арменіі даходзіць да 2750 м в.у.м., а на Цянь-Шані – да 3000 м в.у.м.
Гняздо: займае гнёзды іншых птушак, якія размяшчаюцца ў высокіх і густых кронах (часцей за ўсё пасля C. corone, C. frugilegus, P. pica, C. palumbus), часам у гнёздах вавёрак. Месцамi – пад ветраломам, паміж каранямі дрэў, у дуплах, на вербах са зламанымі вяршалінамі. Займае і гнездавыя скрынкі. Без высцілкі.
Яйкі: 4-6 (2-8), з аднолькавымі канцамі, уздутыя эліптычныя да амаль акруглых, белыя. Памеры: 41,0 х 33,0 мм (39,0-45,0 х 32,0-34,5 мм).
Арэал: Галарктыка (акрамя Пн і Пд; лакальна ў Афрыцы – Эфіопія, Кенія, Заір).
Пералёты: аселая і качуючая, паўн. еўрапейскія, азіяцкія і амерыканскія папуляцыі пералётныя (ІІІ-ІV, IX-XI).
Месца зімовак:у межах гнездавога арэала, а таксама непасрэдна на Пд ад яго, даліна ніжняга Ніла.
Беларусь:звычайны на гнездаванні аселы, качуючы і прылятаючы з Пн на зімоўку від.
Дастаткова буйная, з «вушкамi». Палосы на сподзе са «стрэлкамi». Параўнальна стройны сілуэт, вочы аранжава-жоўтыя. Актыўная ўначы. У палёце «вушкi» непрыкметныя, крылы апускае далёка ўнiз. Голас: шлюбны – цiхае, павольнае «ху», ху-хуу». У час шлюбных палётаў часта лопае крыламi. Занепекоеная пры гняздзе крычыць непрыемным голасам, падобным на плач дзiцяцi. Даўжыня цела 33-39 см, размах крылаў 86-100 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: