Сыч касматаногі
Сямейства Савіныя
Лацінская назва: Aegolius funereusПадвіды: A. f. funereus – зах., цэнтр., паўн. і ўсх. Еўропа, зах. Сібір; A. f. сaucasicus – Каўказ.Акрамя гэтых, вылучаюць яшчэ 6 падвідаў.
Біятоп: вялікія высакастволыя яловыя або сасновыя з прымессю елаклясы, а таксама змяшаныя з сасной, бярозай і таполямі, у тайзе або ў гарах.
Гняздо: у дупле (больш часта пасля D. martius, выпадкова пасля D. major),часам у натуральных дуплах або ў гнездавых скрынках. Без высцілкі.
Яйкі: 4-7 (3, у добрыя на корм гады да 10), авальныя з аднолькавымі тупымі канцамі або амаль акруглыя (вельмі рэдка авальныя з завостранымі канцамі), белыя з моцным бляскам, часам з маленькімі кавалкамі вапны. Памеры: 32,0 х 26,5 мм (29,0-37,0 х 23,5-29,0 мм).
Арэал: Галарктыка (акрамя Пн і Пд).
Пералёты:аселы і качуючы. Кожныя 3-4 гады адбываецца выразны ўзрост колькасці, звязаны з павелічэннем колькасці грызуноў, і ў такія гады качоўкі могуць быць даволі далёкімі, як i пералёты (напр., у Фінляндыі нават да 600 км на Пд).
Месца зімовак: у межах гнездавога арэала і на Пд і З ад яго (напр., ва ўсёй цэнтр., зах. і паўд. Еўропе).
Беларусь:нешматлікі на гнездаванні аселы від.
Крыху падобны да сыча-сіпеля. Больш выпрастаная пастава. Галава большая, «тварны дыск» святлейшы i больш кантрастны. Шырокiя белыя «бровы» i «вусы». Ногi i пальцы густа апераныя. Вочы жоўтыя. Маладыя больш цёмна-карычневыя, меней плямістыя, «бровы» з шэрым адценнем. Голас: шлюбны здалёк нагадвае «у-пу-пу-пу» удода, але выдаецца ў больш доўгай серыi i часта заканчваецца далiкатнай трэллю або нагадвае брэх маленькага сабачкі – «ва-ва-ва-ва». Акрамя гэтага, мноства позываў i асцерагаючых крыкаў «рі-кiак», «кiаў», «гу-гук», «тс-ііі». Даўжыня цела 23-28 см, размах крылаў 54-62 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: