Качка-чырка

Сямейства

Лацінская назва: Anas querquedula
Ангельская назва: Garganey
Руская назва: Чирок-трескунок

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды:не мае.

Бiятоп:вялiкiя па плошчы залiўныя лугi з высокай травой i з маленькiмi акенцамі вады або асаковыя лугі, балоты, плыткія вадаёмы, сажалкі, зарослыя невялікія рэчкі.

Гняздо:пад навесам травянiстай раслiннасцi паблiзу вады. Чашападобнае з сухой, няшчыльна ўкладзенай травы. Высцiлка са светла-карычневага пуху, пераважна на сценках гнязда. D = 14-18 см, d = 10-13 см, h = 5-6 см.

Яйкi:6-13, крыху падоўжаныя, з тупым вузейшым канцом, шэра-глiнiстага або зеленавата-гліністага колеру. Памеры: 47,0 х 34,0 мм (43,0-50,0 х 29,0-36,0 мм).

Арэал:Еўропа i Азiя без Пд i Пн.

Пералёты:III-V, VIII-X.

Месца зiмовак:паўд. Еўропа, паўд. i М. Азiя, Фiлiпiны i Малайскi архiпелаг, Аравiйскi п-аў, паўн., усх. і экватарыяльная Афрыка.

Беларусь:звычайны на гнездаваннi пералётны від, транзітны мігрант.

Невялікіх памераў качка. Самец у шлюбным уборы мае папялістую спіну і бакі цела з характэрнымі ўпрыгожваючымі пёрамі, грудзі і галава бура-ржавага колеру. З боку галавы белае брыво, люстэрка бледна-зялёнае. Крыючыя крыла блакітнаватыя. Самка, маладыя і самец у негнездавы час карычнева-аліўкавыя, на галаве слаба вызначаецца светлае брыво. У палёце вобласць пляча і перадплечча крылаў з выразна больш светлым пер’ем, ніз цела больш цёмны, чым у качкі-цыранкі. Голас: самец выдае сухое, траскучае «кэрре-реб» або «кре-крер-рерр», самка кракае падобна да крыжанкі, але больш ціха і вышэй. Даўжыня цела 36-41 см, размах крылаў 60-69 см. Самка меншая за самца.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © Т. Раманава| Фота 2-© Сінькоў| Фота 3-5- © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: