Дзяцел сірыйскі
Сямейства Дзятлавыя
Лацінская назва: Dendrocopos syriacusПадвіды: D. s. syriacus – паўд.-ўсх. Еўропа, М. Азія; D. s. transcaucasicus – паўд. схiлы Каўказа і ўсх. Іран.
Біятоп: лісцевыя або змяшаныя лясы (асабліва ў рачных далінах перадгор’яўі горных тэрыторый)радзей бары, паркі,сады, абсаджаныя дрэвамі дарогі, таксама ў сельгасландшафце. У Балгарыі даходзіць да 1000 м в.у.м., у Арменіі – да 1500 м в.у.м.
Гняздо: у дупле (часцей за ўсё мяккага дрэва), скупая высцілка з рэшткаў трэсак. Дыяметр адтуліны 3,5 см, глыбіня дупла 20-25 см, шырыня гнездавой камеры 5-6 см, вышыня – прыбл. 15 см.
Яйкі: 4-7 (3-8), эліптычныя, белыя, бліскучыя. Памеры: 26,5 х 19,0 мм (24,0-28,5 х 17,5-19,5 мм).
Арэал: паўд.-ўсх. Еўропа, М. Азія, Каўказ і на Пд праз Іран да Аманскага заліва.
Пералёты: аселы.
Месца зімовак: у межах гнездавога арэала.
Беларусь: упершыню адзначаны толькі ў 1970-х гадах; к 1990-м – вельмі рэдкі, распаўсюджаны на гнездаванні толькі па крайнім Пд краіны аселы від.
Стракаты, чорныя палосы ад асновы дзюбы да выгіну шыі, на грудзях (не блытаць з 201, 204 і 203). Маладыя з чырвонай «шапачкай», а таксама з чырвонымі плямамі спераду шыі. Адметнымi рысамi з’яўляюцца таксама паводзiны, бiятоп i голас. Голас: больш крыклівы, чым вялiкi дзяцел; стукае больш часта, позыў «лік, нік». У гнездавы перыяд «лікк-ірр». Даўжыня цела 22-25 см, размах крылаў 39-45 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: