Жаўрук рагаты
Сямейства Жаўруковыя
Лацінская назва: Eremophila alpestrisПадвіды: вылучаюць 41 падвід, якія аб’яднаны ў 2 групы: E. a. alpestris – паўн. Еўропа, паўн. Азія і Паўн. Амерыка і E. a. penicillata – ад Балкан да цэнтр. Азіі. Да першай групы належаць між іншым: E. a. flava – Арктыка Еўропы і Азіі; E. a. brandti – ад Каспійскага м. на У да Забайкалля і Маньчжурыі; E. a. atlas – паўн. Афрыка і E. a. alpestris – усх. Канада. Да групы E. a. penicullata адносяць між іншым: E. a. balcanica – ад паўд. Карпат праз Балканы да Грэцыі; E. a. penicillata – М. Азія, Іран, Каўказ; E. a. bicornis – Пд М. Азіі, Ліван.
Біятоп: гнездавы – сухая тундра, парослая лішайнікамі, камяністыя ўзвышы, бясплодныя стэпы, горныя тарфянікі, у гарах (на Пд арэала), альпійскія і субальпійскія лугі. На Цянь-Шанi даходзіць да 3000 м в.у.м. Пад час пералётаў і на зімоўцы – адкрытыя тэрыторыі, прыбярэжныя дзюны, салёныя балоты, узбярэжжы, палі на нізінах з выдзьмутым снегам, на дарогах.
Гняздо: у ямцы натуральнай або зробленай самімі птушкамі на адкрытым месцы або сярод раслін. Прыкрытае ад ветру і сонца навісам раслін або камянёў. Часта акружанае кавалкамі торфу або каменьчыкамі. Чашападобнае, з тонкіх галінак, сцёблаў травы і лісця, карэньчыкаў, часам з прымессю моху. Высцілка з расліннага пуху і шэрсці. D = 10-13 см, d= 6-8 см, h = 4-4,5 см.
Яйкі: 4 (2-7), авальныя з даволі вострым вузейшым канцом, афарбоўка зменлівая, часцей за ўсё белавата-карычневыя цi белавата-зеленаватыя; плямкі больш частыя на шырокім канцы, глыбокія – шараватыя або светла-папялістыя, паверхневыя – жоўта-карычневыя, карычневыя або чырвона-карычневыя, часта з воласападобнымі выпукласцямі. Яны могуць быць на шырокім канцы вялікімі плямкамі цi ўтвараць больш цёмную зону на тупым канцы. Памеры: 22,5 х 16,5 мм (21,0-22,5 х 15,5-17,0 мм).
Арэал: разарван; паўн. Скандынавія і паўн. Азія (узбярэжжы Сібіры), Балканы, М. Азія, Каўказ, цэнтр. Азія (ад Ірана і паўн.-ўсх. часткі Каспійскага м. на Уда Манголіі і Маньчжурыі), Б. Усход, паўн. Афрыка, Паўн. Амерыка. Лакальна ў Калумбійскіх Андах.
Пералёты:(ІІ) III-V, (ІХ) X-XI (ХІІ). Папуляцыі з Балкан, паўн. Афрыкі, М., цэнтр.-ўсх. і паўд.-ўсх. Азіі аселыя, зімуюць каля падножжаў гор.
Месца зімовак: брытанскія і паўд. ўзбярэжжы Паўночнага м., паўд. ўзбярэжжы Балтыкі, зах. і паўд.-ўсх. Еўропа, Б. Усход, паўд. Азія, Цэнтр. Амерыка.
Беларусь: рэдкі транзітна мігрыруючы і часам зімуючы від.
Галава i горла жоўта-чорныя, у самцоў (галоўным чынам у гнездавы перыяд) 2 чорныя «рагi». Маладыя наогул без чорных плям на галаве. Голас: спеў даволi цiхі, кароткі, шчабечучы, позыў – цiхае «дi-дi-дi-д’ю», у палёце прарэзлівае «цiв-цiв». Даўжыня цела 16-19 см, размах крылаў 30-35 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: