Свірстун горны
Сямейства Пліскавыя
Лацінская назва: Anthus spinolettaПадвiды: A. s. spinoletta – горы цэнтр., паўд. i зах. Еўропы, М. Азii, Перадкаўказзя i Закаўказзя; A. s. coutellii – усх. Турцыя, Каўказ, паўн. Iран; A. s. blaskitani – ад паўн. Iрана да воз. Байкал i паўн.-зах. Кiтая.
Бiятоп: горныя лугi cа скальнымi восыпамi, камянiстыя берагi вадацёкаў з рэдкай травянiстай раслiннасцю, на пашах у поясе высакагорных лясоў, падмоклыя лясы з карлiкавымi дрэвамi, часта на мяжы ледавiка або на голых скалах, нават, вышэй снегавой лiнii. У Расii розныя бiятопы: зараснікі арктычных бяроз, рададэндранаў, камянiстая тундра. У Швейцарыi памiж 1400-1800 м в.у.м., у Альпах – за 1900-2600 м в.у.м., у Татрах – 1250-2200 м, на Алтаі – 1900-3000 м, у Манголii – 2500-2800 м, у Арменii – 2000-3150 м в.у.м.
Гняздо: на зямлi, на схiлах гор у ямцы сярод не вельмі густой раслiннасцi (часта каля асновы каменя), добра замаскiраванае, часам на канцы кароткага калiдорчыка з завялай травы, моху i сцёблаў травянiстых раслiн. Высцiлка з тонкай i сухой травы (часам з прымессю шэрсцi i валосся). D = 8-13,5 см, d = 6-8,5 см, h = 3-4,5 см.
Яйкi: 4-6, пераважна крыху падоўжаныя, белаватыя з зеленаватым або шараватым адценнем; плямкi густыя i дробныя, шэра-алiўкавыя або шэра-карычневыя, часам згушчаныя на шырэйшым канцы. Памеры: 21,4 х 15,6 мм (18,0-22,0 х 14,0-16,0 мм).
Арэал: разарваны; горы зах., цэнтр. i ўсх. Еўропы, М. Азii, Каўказ i ад Алтая да воз. Байкал i паўн.-зах. Кiтая.
Пералёты: (III)IV(V), (VIII)IX(X). Папуляцыi з паўд. часткi арэала аселыя або апускаюцца нiжэй з гор, з паўн. – пералётныя.
Месца зiмовак: часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама зах. i паўд. Еўропа, М. Азiя, Б. Усход, Месапатамiя, Аравiйскi п-аў, Пакiстан, паўн. Iндыя, Туркменiя, паўд.-ўсх. Кiтай.
Цёмныя ногi, доўгая дзюба. У гнездавы i паслягнездавы перыяды з шэра-бурым верхам цела, слаба плямісты, ніз белаваты, белаватае брыво, белыя крайнiя рулявыя. У шлюбным уборы грудзi без плямак i з iржавым налётам, у паслягнездавы перыяд грудзi плямiстыя без iржавага налёту. Голас: спявае, калi падымаецца i апускаецца падобна, як лугавы свірстун, але больш гучна i доўга: «цiп-цiп-цiп-лiйе-лiйе-лiйе». Акрамя гэтага, выдае доўгае і прарэзлівае «пііт» або «чуіз-ційт». Даўжыня цела 16-17,5 см, размах крылаў 24-29 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: