Нырок чырвананосы
Сямейства Качыныя
Лацінская назва: Netta rufinaПадвiды:не мае.
Бiятоп:у Еўропе – вялiкiя, плыткія або сярэдняй глыбіні азёры з добра развiтай надводнай і падводнай раслiннасцю. Пад час лiнькi – вялiкiя, малазарослыя азёры (напр., некаторыя азёры ў Швейцарыі, Галандыі і Іспаніі). Гняздзіцца, таксама на невялікіх балотах, каля павольных рэк, на марскіх узбярэжжах, у дэльтах і затоках (нават салёных), на рыбных ставах, і нават на часовых разлівах. У Азіі часта паблізу салёных, саланаватых або шчолачных стэпавых вадаёмаў.
Гняздо:на сплавiнах, участках са зрэзаным трыснягом; звычайна ў цэнтральнай частцы возера ў месцах, дзе ўчасткi трыснягу мяжуюць з невялiчкiмi акенцамі вады. Зрэдку на беразе або залiтых вадой лугах. Выпадкова ў калоніях чаек або крачак. Са сцёблаў i лiстоў трыснягу, багатая высцiлка ў выглядзе валiка вакол яек. D = 20-28 см, d = прыбл. 12 см, H = 32 см.
Яйкi:6-17, пераважна акруглыя, алiўкава-карычневыя або шараватыя, памеры: 56,5 х 42,5 мм (53,5-62,5 х 41,5-44,5 мм).
Арэал:лакальна ў розных пунктах паўд. i цэнтр. Еўропы (ад Іспаніі да Каспійскага м. і ад Вялікабрытаніі да Польшчы), а таксама М. і цэнтр. Азiя.
Пералёты:паўднёвыя папуляцыi аселыя, паўночныя – пералётныя (III-IV, VIII-XI).
Месца зiмовак:басейн Мiжземнага м. (галоўным чынам Іспанія) i паўд. Азiя.
Беларусь:вельмі рэдкі залётны від.
Самец у шлюбным уборы з вялікай, рыжа-ржавага колеру галавой, чорнымі грудзьмі і жыватом, белымі бакамі і ярка-чырвонай дзюбай. Самка і маладыя аліўкава-карычневыя з цёмным верхам галавы і белымі шчокамі. Самец у негнездавы перыяд падобны да самкі, але з чырванаватай дзюбай. У палёце белае люстэрка дасягае амаль канца крыла. Голас: у самцоў далікатныя, хрыплыя гукі, у самак – траскучае «кёрр». Даўжыня цела 53-60 см, размах крылаў 84-98 см. Самка крыху меншая за самца.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: