Пліска горная

Сямейства

Лацінская назва: Motacilla cinerea
Ангельская назва: Grey wagtail
Руская назва: Трясогузка горная

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: M. c. cinerea – Еўропа, паўн.-зах. Афрыка, М. Азiя, Каўказ; M. c. megalope – ад зах. Урала i Афганiстана на У да р. Амур; M. c. robusta – Д. Усход, Японiя; M. c. patriciae – Азорскія а-вы; M. c. canariensis – Канары;M. c. schmitzi – Мадэйра.

Бiятоп: рэкi i ручаi з моцным цячэннем i камянiстым або галечным дном, радзей берагi азёр i раўнiнных рэк, сажалкi, каналы, звычайна парослыя дрэвамi i кустамi з густой травянiстай раслiннасцю. Як у нiзiнах, так i ў гарах. У Татрах даходзiць да 1800-1950 м в.у.м., на Алтаi – да 1500 м, у Грузii – да 3000 м, Таджыкiстане – 3500 м в.у.м.

Гняздо: у скальных шчылiнах або кучах камянёў, пад мастамi, у пабудовах пры вадзе, памiж каранямi або пад паваленымi дрэвамi – заўсёды прыкрытае зверху. Знешняя частка з няшчыльна ўкладзенага моху (акрамя таго з карэньчыкаў i лiстоў траў, спарадычна – са сцёблаў), наступны слой шчыльны, шарападобны, з карэньчыкаў i лiстоў траў, укладзеных па крузе, высцiлка з валосся i шэрсцi, часам пер’я. D = прыбл. 7-18 см, d = 6-7 см, H = 4,5-12 см, h = прыбл. 4,5 см.

Яйкi: 4-6 (3-8), асiметрычныя, белыя з жоўтым, зялёна-жоўтым, карычневым або шэра-ржава-карычневым адценнем; дробныя шматлiкiя плямы рудога, светла-карычневага, шэрага або шэра-жоўтага колеру, часта такiя густыя, што цалкам перакрываюць фон. Памеры: 19,0 х 14,0 мм (17,0-22,0 х 12,5-16,0 мм).

Арэал: зах., цэнтр. i паўд. Еўропа, Фенаскандыя, М. Азiя, Б. Усход, Азiя, акрамя Пн і Пд.

Пералёты: III-IV, IX-X. Папуляцыi ў паўд. i зах. частках арэала аселыя, у паўн. – пералётныя.

Месца зiмовак: часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама М. Азiя, Б. Усход, паўд. i ўсх. Азiя, Фiлiпiны, Малайскi i Зондскi арх., Новая Гвiнея, паўн. Афрыка i на Пд ад Сахары (ва ўсх. Афрыцы даходзіць да Малаві).

Беларусь: вельмі рэдкі, выпадкова залётны від. Адзначаны толькі аднойчы на прудах ачышчальных збудаванняў каля г. Маларыта.

Нiз цела жоўты, верх цёмна-папялiсты. Доўгi, чорны хвост з белымi краямi, жоўтае надхвосце. У гнездавы час у самца i самкi жоўты колер больш яркi, у самца чорнае горла (узiмку белаватае), у самкi горла белае. Маладыя знiзу святлейшыя i больш шэрыя (параўн. з 219, 221). Голас: спеў – шчэбет з уплеценымi позывамі. Позыў больш гучны i прарэзлівы, чым у белай пліскі – «сiсiт, цiтцiт, пiслiп, цеце». Даўжыня цела 18-20 см, размах крылаў 25-27 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: